Тэгеранскі ўніверсітэт
| Тэгеранскі ўніверсітэт دانشگاه تهران |
|
Будынак факультэта бізнесу і эканомікі |
|
| Арыгінальная назва: |
دانشگاه تهران |
|---|---|
| Дэвіз: |
میاسای ز آموختن یک زمان |
| Заснаваны: | |
| Рэктар: | |
| Размяшчэнне: | |
| Юрыдычны адрас: |
вул. шчанздах-е-Азар (пр-т Энгелаб) |
| http://www.ut.ac.ir | |
Тэгеранскі ўніверсітэт (перс. دانشگاه تهران — найбуйнейшы і найстарэйшы ўніверсітэт у Іране. Ва універсітэце працуюць 1500 навуковых супрацоўнікаў і навучаюцца каля 32 тысяч студэнтаў. Рэктар - эканаміст, доктар Фархад Рахбар, быў да 2007 года віцэ-прэзідэнтам Ірана.
Універсітэт заснаваны ў 1934 годзе па асабістым распараджэнні Рэзы Шаха. Па сутнасці ТУ быў утвораны з некалькіх вышэйшых навучальных устаноў, якія існавалі раней. Першы з іх, Дар-уль-Фунун, з'явіўся ў 1861 годзе. У 1937 годзе да навучання ва ўніверсітэце былі дапушчаныя жанчыны. У 1945 годзе на месцы казармаў Саюзных войскаў у Амірабадзе быў пабудаваны інтэрнат. У 1986 годзе са складу ТУ быў выдзелены медыцынскі факультэт і ператвораны ў Тэгеранскі ўніверсітэт медыцынскіх навук.
У цяперашні час у складзе універсітэта дзейнічаюць 40 факультэтаў, інстытутаў і навуковых цэнтраў.
У найноўшай гісторыі Ірана Тэгеранскі ўніверсітэт адыграў вялікую ролю. У 1979 годзе студэнты ТУ актыўна выступалі супраць шахскага рэжыму і аказалі падтрымку Ісламскай рэвалюцыі. У 1999 годзе тут прайшла акцыя пратэсту супраць закрыцця апазіцыйнай газеты «Салам», але ў выніку ўспыхнулі студэнцкія беспарадкі.
Выбітныя выпускнікі [правіць]
- Шырын Эбадзі (1969)