Тэкставы відэарэжым

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
FAR manager працуе ў тэкставым рэжыме.

Тэкставы відэарэжым — рэжым камп’ютарнага відэаадаптара, ў якім экран падаецца ў выглядзе сеткі знакамесцаў (а не пікселяў, у адрозненні ад графічных рэжымаў). У кожным са знакамесцаў можа знаходзіцца адзін сімвал з абмежаванага набору.

Тэкставыя відэатэрміналы пачалі замяняць тэлетайпы напачатку 1970-х гадоў і змянілі спосаб здзяйснення дыялога аператара з камп’ютарам. Замест каманднага радку з’явіўся тэкставы інтэрфейс карыстальніка; у шрыфты пачалі ўводзіць псеўдаграфічныя сімвалы дзеля малявання рамак і імітацыі элементаў графічнага інтэрфейсу. Адна з кадыровак з псеўдаграфікай — CP437 (IBM).

Тэкставы рэжым дае перавагу над графічным у хуткасці і прастаце праграмавання. Да таго ж у тыя часы (1970-я гады) лічылася марнатраўствам ставіць у тэрмінал столькі відэапамяці, каб захоўваць кожны піксель экрану (першы Macintosh стаў прарывам, нагледзячы на дарагоўлю, менавіта з-за гэтага). У тэкставым рэжыме выява генеруецца дынамічна з матрыцы знакамесцаў і выяваў сімвалаў з дапамогай асаблівай схемы — знакагенератару. На больш ранніх ЭВМ выкарыстоўваліся таксама знакадрукавальныя кінескопы, якія генеравалі сімвалы без складаных схем знакагенератара, ужываючы трафарэт. Другой перавагай тэкставых інтэрфейсаў, зязаных з тэрміналамі, сталі малыя патрабаванні да чхуткасці сувязі тэрмінала і ЭВМ.

Улічваючы, што выява ўяўляе сабой матрыцу сімвалаў, шрыфт у тэкставым рэжыме можа быць толькі монашырынным — прыкладна такім жа, як і ў друкарках. Такім жа чынам працуюць прынтары барабаннага тыпу — так што выяву з экрану можна без праблем дасылаць на друк. Больш новыя прылады друку (матрычныя прынтары) імітавалі гэтую рысу барабанных прынтараў.

Шматлікія АС дазваляюць не толькі эмуляваць тэлетайп, але і пісаць у любое магчымае знакамесца. Для гэтага ёсть два стандарты: ANSI-графіка і каманды, сумяшчальныя з VT100.

Мяжа паміж тэкставымі і графічнымі рэжымамі няпэўная: напрыклад, некаторыя праграмы (Norton Utilities) дынамічна перавызначаюць шрыфт, каб выводзіць графічныя знакі ці графічны курсар мышы. Кампютар «Карвет» мог адначасова выводзіць тэкст па-над графічнай выявай. Часам тэкставы рэжым з-за яго хуткасці ўжываўся і ў гульнях.

Інтэрфейс каманднага радка і эмулятары тэрмінала імітуюць паводзіны камп’ютара ў тэкставым рэжыме.

Тэхнічныя падрабязнасці[правіць | правіць зыходнік]

L\C 0
0
0
0
0
0
0
0
0
1
0
0
0
1
0
0
0
0
1
1
0
0
1
0
0
0
0
1
0
1
0
0
1
1
0
0
0
1
1
1
00000000
11111111
00001111
00110011
01010101
11…
00…
00…
00…
01…
00000
00001
00010
00011
00100
00101
00110
00111
01000
01001
… … …

Унізе: схема найпростага знакагенератара (32×24 знакамесцы без атрыбутаў, 8×8 пікселяў у кожным). Уверсе: адна з пазіцый шрыфта для гэтага знакагенератара.

Відэаадаптар, здольны працаваць у тэкставым рэжыме, мае дзве асаблівых вобласці відэапамяці — тэкставы буфер і шрыфт. Шрыфт — выявы ўсіх магчымах сімвалаў (як правіла, бітавыя). Тэкставы буфер — масіў па колькасці знакамесцаў. Для кожнага са знакамесцаў у тэкставым буферы захоўваецца код сімвалу і дадатковая інфармацыя — атрыбут. У залежнасці ад мадэлі адаптара, атрыбут можа захоўваць колеры сімвалу і фону, флагі інферсіі, яркасці, падкрэслівання, мігання.

Работай тэкставага рэжыма кіруе схема відэаадаптару, што завецца знакагенератар. Працуе ён так. У відэаадаптары ёсць два лічыльнікі: радкоў (Y) і пікселяў у радку (X). Гэтыя каардынаты дзеляцца з астачай на памер знакамесца. Дзель — каардынаты з тэкставым буферы; астача — каардынаты з шрыфце. Калі памеры знакамесца — ступені двойкі, то дзяленне з астачай дзяўляецца простым адсячэннем верхніх і ніжніх бітаў.

Каардынаты ў тэкставым буферы дасылаюцца ў тэкставы буфер. Той вяртае код сімвалу і атрыбут. Код сімвалу, X і Y у шрыфце праходзяць праз шрыфтавую памятць, якая вяртае адзін біт — 0, калі ў гэтай пазіцыі фон, і 1, калі выява. Схема выкарыстання атрыбуту (на малюнку не паказана) пераўтварае лініі атрыбута і гэты біт у выніковы сігнал, прыдатны да дасылання праз через ЛАП. У найпростым выпадку гэтая схема — мультыплексар на два ўваходы па 4 біты, які пераключае паміж колерам выявы і колерам фону. Гэта ж схема чмалюе тэкставы курсар.

Шрыфт захоўваецца, у залежнасці ад мадэлі відэаадаптару, у ПЗП альбо АЗП. У апошнім выпадку шрыфт можна перавызначыць — гэта дазваляе змяняць літары для вываду на экран камп’ютара ці, змяняючы шрыфт сінхронна з разгорткай, ствараць піксельную графіку (так працуюць, напрыклыд, TMS9918, MOS Technology VIC і Nintendo Game Boy).

У некаторых тэкставых рэжымах (напрыклад, на тым жа VT100) існуюць і атрыбуты радкоў. Радок можа мець падвойную шырыню.

У ранніх тэрміналах шрыфт быў убудаваны ў так званы Чарактрон.

Тэкставыя рэжымы на IBM-сумяшчальных камп’ютарах[правіць | правіць зыходнік]

На IBM-сумяшчальных машынах існуе велізарны выбар тэкставых рэжымаў.

Разроз-
ненне
Памер
сімвала
Графічнае
разрозненне
Колькасць
колераў
Адаптары
80×25 9×14 720×350 Чорна-белы MDA, Hercules
40×25 8×8 320×200 16 колераў CGA, EGA
80×25 8×8 640×200 16 колераў CGA, EGA
80×25 8×14 640×350 16 колераў EGA
80×43 8×8 640×350 16 колераў EGA
80×25 9×16 720×400 16 колераў VGA
80×30 8×16 640×480 16 колераў VGA
80×34 8×14 640×480 16 колераў VGA
80×50 9×8 720×400 16 колераў VGA
80×60 8×8 640×480 16 колераў VESA-сумяшчальныя Super VGA
132×25 16 колераў VESA-сумяшчальныя Super VGA
132×43 16 колераў VESA-сумяшчальныя Super VGA
132×50 16 колераў VESA-сумяшчальныя Super VGA
132×60 16 колераў VESA-сумяшчальныя Super VGA

MDA дазваляе пазначаць тэкст яркім колерам, інверсіяй, падкрэсліваннем і міганнем; каляровыя — змяшчаюць атрыбут з 4-бітнага колеру тэксту і 4-бітнага колеру фона. Верхнт біт у колеры фону можа станавіцца бітам мігання. Відэаплаты ў агульным сумяшчальныя «зверху ўніз»: так, EGA падтрымлівае ўсе MDA- і CGA-рэжымы.

Найбольш распаўсюджаны рэжым, ужывальны як у DOS, так ў кансольных праграмах Windows — 80×25 сімвалаў, 16 колераў. 40-сімвальныя рэжымы ужываліся ў гульнях і на тэлефізарах. Памеры сімвалаў у SVGA-рэжымах залежаць ад вытворца. Таксама SVGA дазваляюць паменшыць колькасць колераў з 16 да 8, але выводзіць 512 розных сімвалаў. Некаторыя платы (напрыклад, S3) падтрымліваюць вялізныя тэкставыя рэжымы (да 160×120). Каб работать с такими режимами в консолях Linux, применялась программа SVGATextMode.

У цяперашні час[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя з сучасных графічных праграм мадэлююць тыя ці іншыя дызайнерскія хады тэкставага ПЗ. Напрыклад, у тэкставых рэдактарах прыняты манашырынны шрыфт; шматлікія roguelike гульні не адмаўляюцца ад тэкставай эстэтыкі, дапаўняючы яе шырокай каляровай палітрай, недасяжнай у тэкставым рэжыме, і экзатычнымі сімваламі. Існуе ПЗ, якое эмулюе тэкставыя рэжымы: эмулятары тэрмінала ці кансоль АС. Часам (напрыклад у Windows) эмуляваную кансоль можна пераключыць у сапраўдны тэкставы рэжым (націсканнем Alt+ Enter).

Віртуальная кансоль Linux працуе ў тэкставым рэжыме. Большасць варыянтаў Linux падтрымлівае некалькі кансоляў, паміж якімі можна пераключыцца націсканнем Ctrl+Alt+F1, F2 і г. д.

Як экзотыка, бібліятэка AALib дазваляе паказваць відэа і выявы ў тэкставым рыжыме, падбіраючы найбольш падыходзячыя симвалы кансолі. Гэта забяспечвае зачаткавы прагляд графікі ў тэкставых браўзерах накшталт Lynx.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]