Тэлевізійная вежа, Прага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вежа
Жыжкаўская тэлевізійная вежа
чэшск.: Televizní vysílač Praha ,чэшск.: Žižkovský vysílač[1]
Zizkov TV tower Prague.jpg
Краіна Чэхія
Горад Прага
Каардынаты 50°04′51.79″ пн. ш. 14°27′03.55″ у. д. / 50.081053, 14.450988 (G) (O) (Я)
Аўтар праекта Ing. arch. Václav Aulický, Dr. Ing. Jiří Kozák и Ing. Alex Bém[2]
Будаўніцтва 19851992 гады

Жыжкаўская тэлевізійная вежа (чэшск.: Žižkovský vysílač) — тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа ў Празе, у раёне Жыжкаў.

Вежа была пабудавана ў 19851992 гадах. Вышыня — 216 метраў, з'яўляецца самым высокім збудаваннем у Чэшскай Рэспубліцы.

Вежа знаходзіла міжнародныя водгукі і як славутасць, і як самы выродлівы будынак. Крытыцы падвяргалася размяшчэнне (блізкасць яўрэйскіх могілак(чэш.), электрамагнітны фон, парушэнне панарамы Прагі)[2][3][4].

Вежа складаецца з трох бетонных слупоў, звязаных папярочнымі пляцоўкамі, на якіх размяшчаецца тэлерадыёвяшчальнае абсталяванне, рэстаран, кафэ і тры аглядных памяшкання. Па выглядзу вежа нагадвае ракету на пускавой пляцоўцы. Таксама цікавым упрыгожваннем з'яўляюцца фігуры дзяцей, якія поўзаюць па вежы (кампазіцыя «Немаўляты» Давіда Чорнага, 2000)[5].

На ліфце можна падняцца ў рэстаран (вышыня 66 м) і на аглядную пляцоўку, якая размяшчаецца на вышыні 93 м, адкуль адкрываецца непаўторны краявід на 100 км[6]. З 10 студзеня 2010 года рэстаран не працуе[2]. Хуткасць руху ліфтаў складае 4 м/сек. Вага вежы — 11 800 т.

Вежа таксама выкарыстоўваецца як метэаралагічная лабараторыя.

Тэлевежа ўваходзіць ва Сусветную федэрацыю вышынных веж.

Зноскі

  1. ŽIŽKOVSKÝ VYSÍLAČ — PRAHA 3, Žižkov — Praha hl.m. — Technické zajímavosti — Rozhledny a vyhlídky — Žižkov — InfoČesko
  2. 2,0 2,1 2,2 www.zizkovskavez.123abc.cz(чэшск.)  старонкі, прысвечаныя вежы
  3. Atlas Česka(чэшск.)  турыстычны даведнік па славутасцях Чэхіі
  4. Žižkovská věž je 2. nejošklivější stavbou světa, rozhodla anketa — iDNES.cz(чэшск.)  справаздача пра апытанне virtualtourist у навінах iDnes
  5. Ceské radiokomunikace(чэшск.)  апісанне вежы на сайце чэшскага радыёвяшчання České radiokomunikace
  6. Tower Praha a.s.(чэшск.)  кампанія, якая размяшчалася ў вежы на працягу 15-ці гадоў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Каардынаты: 50°04′51″ пн. ш. 14°27′05″ у. д. / 50.080833° пн. ш. 14.451389° у. д. (G) (O) (Я)