Тэльксіноэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тэльксіноэ (ад стар.-грэч.: Θελξινόη) — натуральны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XLII.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў знойдзены ў 2004 годзе на фотаздымках, зробленых групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 9 лютага 2003 года і атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 22. У сакавіку 2005 года спадарожнік атрымаў імя адной з муз у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Тэльксіноэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.162.000 км. за 628 дзён і 43 хвіліны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2206. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 151,4 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Тэльксіноэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца меркавана з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,5 m.