Тэль-Хацор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Біблейскія ўзгоркі — Мегіда, Хацор, Беэр-Шэва*
תֵּל חָצוֹר**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

A Bastion from the days of Ahab.
Краіна Flag of Israel.svg Ізраіль
Тып Культура
Крытэрыі ii, iii, iv, vi
Спасылка 1108
Рэгіён*** Азія
Каардынаты Каардынаты: 33°01′06″ пн. ш. 35°34′09″ у. д. / 33.018333° пн. ш. 35.569167° у. д. (G) (O) (Я)33°01′06″ пн. ш. 35°34′09″ у. д. / 33.018333° пн. ш. 35.569167° у. д. (G) (O) (Я)
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2005  (29 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Тэ́ль-Хацо́р (іўр.: תֵּל חָצוֹר ; Асор) — самы вялікі біблейскі ўзгорак (тэль) на поўначы Ізраіля, размешчаны ў 6 км на поўнач ад Рош-Піны, на захадзе ад ракі Іардан. Тэль-Хацор ідэнтыфікуецца са старажытным горадам Хацор, важным палітычным і гандлёвым цэнтрам у даізраільскі перыяд.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад згадваецца ў тэкстах Эблы (3 тыс. гадоў да н.э.), егіпецкіх папірусах (19 ст. да н.э.), тэкстах Мары (18 ст. да н.э.). У сярэдзіне II тыс. да н.э. горад уяўляў сабой буйны цэнтр, а яго цар быў «главою ўсіх царстваў гэтых» (Нав.11:10), гэта значыць усяго паўночнага Ханаана. У выніку нашэсця старажытнаізраільскіх плямёнаў быў захоплены і спалены (Нав.11:11). Аднак горад неўзабаве быў адноўлены, а ў эпоху Суддзяў яго жыхары (900 калясніц) нанеслі ізраільцянам контрудар, так што тыя на 20 гадоў прызналі над сабой вяршэнства асорскага цара (Суд.4:2-4). Затым каля 1258 года да н.э. горад быў другі раз разбураны ізраільскімі паўстанцамі[1]. Умацаваны пры цары Саламоне. У 732 годзе да н.э., як і іншыя гарады Галілеі, быў разбураны Асірыяй (4Цар.15:29). Аднак жыццё ў Хацоры працягвалася і у II—III стст. да н.э., у эліністычны перыяд, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі ў запаведніку Тэль Хацор.

Хацор (Hazor) на паўночна-усходняй мяжы Ханаана

Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1928 года[2]

У кібуцы Аелет-ха-Шахар ёсць музей, прысвечаны артэфактам, знойдзеным у гэтым узгорку. У наш час момант раскопкі Тэль-Хацор працягваюцца.

У ліпені 2013 года супрацоўнікамі і студэнтамі Яўрэйскага Універсітэта ў Іерусаліме падчас раскопак у Тэль-Хацор, былі выяўлены фрагменты егіпецкага сфінкса. Гэта — першы сфінкс, знойдзены на тэрыторыі краіны. На лапах сфінкса — надпіс, прысвечаная егіпецкаму фараону Місерынусу, аднаму з будаўнікоў пірамід Гізы. Гэта таксама першы сфінкс, прысвечаны Місерынусу[3].

У 2005 годзе Тэль-Хацор быў унесены ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкул «Хацор» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі

Шаблон:Асноўныя нацыянальныя паркі і запаведнікі Ізраіля