Тэмпература плаўлення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэмпература плаўлення і зацвярдзеннятэмпература, пры якой цвёрдае крышталічнае цела здзяйсняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпературы плаўлення рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цвёрдым стане. Пры падвядзенні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпература не будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сістэме не расплавіцца. Пры адвядзенні лішняга цяпла (астуджэнні) рэчыва будзе пераходзіць у цвёрды стан (застыванне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпература не зменіцца.

Тэмпература плаўлення/зацвярдзення і тэмпература кіпення/кандэнсацыі лічацца важнымі фізічнымі ўласцівасцямі рэчыва. Тэмпература зацвярдзення супадае з тэмпературай плаўлення толькі для чыстага рэчыва.

Тэмпературы плаўлення некаторых важных рэчываў:

рэчыва тэмпература
плаўлення
(°C)
гелій (пры 2,5 МПа) -272,2 
вадарод -259,2 
кісларод -218,8 
азот -210,0 
метан -182,5 
этылавы спірт -114,5 
аміяк -77,7 
ртуць -38,87
хлор -34   
вадзяны лёд 0   
бензол +5,53
цэзій +28,64
цукроза +185   
цукрын +225   
волава +231,93
свінец +327,5 
алюміній +660,1 
серабро +960,8 
золата +1063   
крэмній +1415   
жалеза +1539   
плаціна +1769,3 
карунд +2050   
тытан +2196   
рутэній +2250   
цырконій +2398   
карбід крэмнію +2457   
осмій +3054   
малібдэн +3163   
вальфрам +3410   
вуглярод +3547   
аксід торыю +3623   
карбід гафнію +3960   
карбід тантала-гафнію +4216