Тэнесі Уільямс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэнесі Уільямс
Tennessee Williams
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Томас Ланір Уільямс III-ці
Дата нараджэння 26 сакавіка 1911(1911-03-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1983(1983-02-25)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Cornelius Coffin Williams[d][6]
Маці Edwina Estelle Dakin[d][6]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1930—1983
Жанр spoken drama[d]
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Пулітцэраўская прэмія
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэнесі Уі́льямс (англ.: Tennessee Williams, сапр. Томас Ланір Уільямс (Thomas Lanier Williams); 26 сакавіка 1914, г. Калумбус, штат Місісіпі, ЗША — 25 лютага 1983) — амерыканскі пісьменнік, драматург.

Вучыўся ва ўніверсітэтах Місуры, Сент-Луіса, Аявы (1929-38).

У раманах «Рымская вясна місіс Стоўн» (1950), «Мойсі і свет розуму» (1976), сацыяльна-псіхалагічных п’есах «Шкляны звярынец» (1945), «Трамвай „Жаданне“» (1947, экранізавана ў 1951), «Татуіраваная ружа» (1951), «Кошка на распаленым даху» (1955), «Арфей спускаецца ў пекла» (паст. 1957), «Ноч ігуаны» (1961), «Папярэджанні малым караблям» (1973), «Стары квартал» (1977), «Цудоўная нядзеля для пікніка» (1980) і інш. праблемы існавання асобы ў жорсткім свеце, адзіноты сярод людзей, сутыкнення дабра і прыгажосці з прагматызмам і чэрствасцю. Аўтар зборнікаў навел «Аднарукі і іншыя апавяданні» (1948), «Карамель» (1954), «Вандроўкі рыцара» (1967), «Восем прыстойных жанчын у стане апантанасці» (1974), зборнікаў вершаў «У зіме гарадоў» (1956), «Андраген, любоў мая» (1977), кнігі «Мемуары» (1975), шэрагу аповесцей. Паэтыка яго твораў складаная, насычана сімваламі і алегорыямі, антычнымі і біблейскімі алюзіямі, сумяшчае ў сабе тэндэнцыі экзістэнцыялізму, экспрэсіянізму, натуралізму, імпрэсіянізму з элементамі антыдрамы і «тэатра жорсткасці».

Распрацаваў канцэпцыю «пластычнага тэатра», паводле якой на сцэне важнае значэнне надаецца мастацкаму і музычнаму афармленню, сцэнаграфіі, эфектам святла.

Асобныя творы перакладзены на беларускую мову, на Беларусі яго п’есы ставіліся ў тэатрах.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Tennessee Williams // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Thomas Lanier Williams // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. http://www.poemhunter.com/quotations/famous.asp?people=tennessee%20williams
  5. https://muse.jhu.edu/journals/modern_drama/v028/28.4.parker.pdf
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стулаў Ю. Амерыканская драматургія на беларускай сцэне (1960—1980) // Беларусіка=Aldaruthenica. Мн., 1995. Кн. 5.