Тэракота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэракота
Выява
Матэрыял гліна
Метад вырабу burning[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тэракотавая армія

Тэракота (ад італ.: terra — зямля, гліна і cotta — абпаленая) — керамічныя не паліваныя вырабы з каляровай гліны з сітаватым будынкам. Ужываецца ў мастацкіх, побытавых і будаўнічых мэтах. З тэракоты вырабляецца посуд, вазы, скульптура, цацкі, кафлі, чарапіца, абліцавальныя пліткі і архітэктурныя дэталі.

Тэракота вырабляецца з адменных сартоў гліны, якая пасля абпалу набывае характэрную фактуру (ад грубазярністай да тонкай, з суцэльнай ці частковай паліроўкай) і колер (ад чорнага і чырвона-карычневага да светлага крэмавага).