Тэрмадынамічная работа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тэрмадынамічныя велічыні
Thermodynamics navigation image.svg
Артыкул з'яўляецца часткай серыі «Тэрмадынаміка».
Энтрапія
Колькасць цеплыні
Тэрмадынамічная работа
Хімічны патэнцыял
Гл. таксама: Тэрмадынамічныя патэнцыялы.
Раздзелы тэрмадынамікі
Пачаткі тэрмадынамікі
Ураўненне стану
Тэрмадынамічныя велічыні
Тэрмадынамічныя патэнцыялы
Тэрмадынамічныя цыклы
Фазавыя пераходы
кіраваць
Гл. таксама «Фізічны партал»

Тэрмадынамічная работа — спосаб перадачы энергіі, звязаны з зменай знешніх параметраў сістэмы.

Механічная работа вызначаецца як:

\delta A = (\overrightarrow{F} \overrightarrow{dr}),

дзе \overrightarrow{F}сіла, а \overrightarrow{dr} — бясконца малое перамяшчэнне.

Элементарная работа тэрмадынамічнай сістэмы над знешнім асяроддзем можа быць вылічаная так:

\delta A = (\overrightarrow{F} \overrightarrow{dr}) = P (\overrightarrow{ds} \overrightarrow{dr}) = P dV,

дзе \overrightarrow{ds} — нармаль бясконца малой пляцоўкі, Pціск і dV — бесканечна малы прырост аб'ёму.

Работа ў тэрмадынамічным працэсе 1 \rightarrow 2, такім чынам, выражаецца так:

A = \int\limits_1^2 P dV.

Велічыня работы залежыць ад шляху, па якім тэрмадынамічная сістэма пераходзіць са стану 1 у стан 2, і не з'яўляецца функцыяй стану сістэмы. Гэта лёгка даказаць, калі ўлічыць, што геаметрычны сэнс вызначанага інтэгралаплошча пад графікам крывой. А раз работа вызначаецца праз інтэграл, то ў залежнасці ад шляху працэсу плошча пад крывой, а значыць, і работа, будзе розная. Такія велічыні называюць функцыямі працэсу.

Нягледзячы на тое, што да гэтага часу і ў фізічнай хіміі выкарыстоўваецца абазначэнне работы A, у адпаведнасці з рэкамендацыямі ІЮПАК работу ў хімічнай тэрмадынаміцы трэба абазначаць як W[1]. Зрэшты, аўтары могуць выкарыстоўваць якія заўгодна абазначэнні, калі толькі дадуць ім расшыфроўку[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. англ.: E.R. Cohen, T. Cvitas, J.G. Frey, B. Holmström, K. Kuchitsu, R. Marquardt, I. Mills, F. Pavese, M. Quack, J. Stohner, H.L. Strauss, M. Takami, and A.J. Thor, "Quantities, Units and Symbols in Physical Chemistry", IUPAC Green Book, 3rd Edition, 2nd Printing, IUPAC & RSC Publishing, Cambridge (2008), p. 56
  2. англ.: E.R. Cohen, T. Cvitas, J.G. Frey, B. Holmström, K. Kuchitsu, R. Marquardt, I. Mills, F. Pavese, M. Quack, J. Stohner, H.L. Strauss, M. Takami, and A.J. Thor, "Quantities, Units and Symbols in Physical Chemistry", IUPAC Green Book, 3rd Edition, 2nd Printing, IUPAC & RSC Publishing, Cambridge (2008), p. 11