Тэрмы Клюні
Тэ́рмы Клюні́ (фр.: Thermes de Cluny) — руіны гала-рымскіх тэрм, якія знаходзяцца ў сэрцы Лацінскага квартала ў Парыжы. З'яўляюцца часткай Музея Сярэднявечча.
Меркавана тэрмы былі пабудаваныя ў пачатку III стагоддзя. Лічыцца, што тэрмы былі пабудаваныя ўплывовай гільдыяй лодачнікаў Лютэцыі, аднак гэты факт пастаўлены пад сумненне з-за адсутнасці доказаў.
Да нашых дзён захавалася прыкладна трэць ад антычнага лазневага комплексу. У найбольш добрым стане захаваўся фрыгідарый з дакладнымі архітэктурнымі дэталямі, тыповымі для архітэктуры Рымскай Галіі, як-то: аркі, калоны і кансолі, фрагменты насценнага жывапісу і мазаікі.
Як і ўсе рымскія тэрмы, тэрмы Клюні былі публічнымі і бясплатнымі. Так як тэрмы размяшчаліся ўздоўж кардо Лютэцыі на левым беразе Сены і былі не абароненыя абарончымі збудаваннямі, напрыканцы III стагоддзя яны падвергнуліся нападу варварскіх плямёнаў і былі зруйнаваны.
Сёння Тэрмы Клюні часткова ўключаны ў Музей Сярэднявечча і з'яўляюцца сховішчам гістарычных каменных муроў, выяўленых на тэрыторыі Парыжа. Фрыгідарый, які цалкам захаваўся, належыць музею і з'яўляецца месцам выставы для Калоны лодачнікаў (фр.: Pilier des Nautes). Акрамя гэтага былая палестра цяпер з'яўляецца часткай галерэі 9 (Галерэя французскіх каралёў і скульптур Нотр-Дама ). Руіны кальдарыя і тепідарыя размешчаныя звонку музея.
Літаратура[правіць]
- Album de Musee' national du Moyen Age Thermes de Cluny, Pierre-Yves Le Pogam, Dany Sandron (ISBN 2-7118-2777-1)
- Architect’s Guide to Paris, Renzo Salvadori, (ISBN 0-408-50068-9) London, 1990
- Caesar to Charlemagne: The beginning of France, Robert Latouche, (ISBN 0-460-07728-7), 1968
Спасылкі[правіць]
- Афіцыйны сайт Музея Сярэднявечча (фр.) (англ.) (ісп.)