Тэрмін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Трэба вікі-аформіць
Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца
адной з пераваг Вікіпедыі. Як рабіць вікі-разметку гл.: вікі-фарматаванне. |
Тэ́рмін (лац.: terminus — канец, мяжа) — слова і словаспалучэнне, якія з'яўляюцца дакладным азначэннем прадмета, з'явы, якасці, працэсу і інш. у якой-небудзь спецыяльнай галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і пад.
Ад звычайных словаў адрозніваецца дакладнасцю семасіялагічных межаў, спецыялізаванасцю значэння, адназначнасцю. У тэрміны могуць ператварацца звычайныя словы, калі набываюць спецыяльнае значэнне. Наадварот, тэрміны ператвараюцца ў шырокаўжываныя словы літаратурнай мовы, калі развіваюць шматзначнасць.
Тэрмін як лексічная адзінка ўласцівы кніжнай мове, якая выходзіць за межы літаратурнай мовы сваёй вузкаспецыяльнай часткай.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па філасофіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

