Тэрміты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тэрміты
Coptotermes formosanus shiraki USGov k8204-7.jpg
Тэрміты Coptotermes formosanus
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Тып:

Членістаногія

Клас:

Насякомыя

Атрад:

Тэрміты

Навуковая назва

Isoptera (Brullé, 1832)

ITIS   102430
NCBI   7499

Тэрміты (Isoptera) — атрад насякомых. Найбольш прымітыўная група сярод грамадскіх насякомых.

Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць сем'ямі ў гнёздах у глебе або драўніне, некаторыя віды — у тэрмітніках (надземных гнёздах вышынёю да 15 м). Рыючая дзейнасць тэрмітаў — важны фактар глебаўтварэння. Яны асноўныя разбуральнікі раслінных рэшткаў у тропіках; некаторыя віды шкодзяць раслінам, разбураюць драўляныя збудаванні і інш. Найбольш небяспечны паўднёваафрыканскі тэрміт усёразбуральны.

Тэрмітнік

Сям'я складаецца з некалькіх кастаў: здольныя да размнажэння самка («царыца», даўжыня да 14 см, з гіпертрафіраванымі яечнікамі) і самец (значна меншы); бяскрылыя стэрыльныя рабочыя асобіны, знешне падобныя да лічынак, буйныя і дробныя (даўжыня да 1,5 см; асноўная, найбольш шматлікая частка сям'і), нарыхтоўваюць корм, кормяць самку, клапоцяцца аб патомстве; «салдаты» (даўжыня да 2 см), што абараняюць сям'ю ад ворагаў — іншых відаў тэрмітаў, мурашак. У крылатых асобін дзве пары аднолькавых перапончатых крылаў, якія пасля раення і спароўвання абломліваюцца. Бяскрылыя асобіны светлыя (адсюль устарэлая назва — белыя мурашкі). У рабочых асобін і «салдатаў» вочы недаразвітыя або адсутнічаюць, ротавыя органы грызучыя.

Кормяцца расліннымі рэшткамі, пэўнымі грыбамі, што вырошчваюць у т.зв. «грыбных садах». Засваенне корму (клятчаткі) адбываецца з дапамогай сімбіятычных кішэчных прасцейшых (жгуцікавых).

Ператварэнне няпоўнае.

Літаратура[правіць]

  • Петрыкаў А. Тэрміты // БелЭн у 18 т. Т. 13. - Мн., 2003.