Тэрпеноіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрпеноіды — кіслародзмяшчальныя арганічныя злучэнні (як правіла, прыроднага паходжання), вугляродны шкілет якіх утвораны з ізапрэнавых звёнаў. Тэрпеноіды з’яўляюцца вытворнымі тэрпенаў  (руск.), у некаторых выпадках іх вугляродны шкілет можа ўтварыцца з поліізапрэнавых структур шляхам перамяшчэння або страты вугляроднага фрагмента, звычайна метыльнай групы[1].

Асаблівасці будовы малекул тэрпеноідаў прыводзяць да прыкметнага іх адрознення ад іншых арганічных злучэнняў падвышанай лабільнасцю  (руск.), схільнасцю да ізамерацыі, цыклізации і полімерызацыі. Ізамерызацыя  (руск.) і трансфармацыя нярэдка праходзіць у мяккіх умовах, пад дзеяннем святла, кіслароду паветра, пароў вады і т. п. З-за лёгкай перагрупоўкі вугляроднага шкілета тэрпеноідаў рускі навуковец Я. Вагнер  (руск.) назваў іх «хімічнымі хамелеонамі».

Тэрпеноіды з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абменных працэсаў, якія праходзяць у раслінах. Некаторыя тэрпеноіды рэгулююць актыўнасць генаў раслін, удзельнічаюць у фотахімічных рэакцыях. Вугляродныя ланцугі шэрагу тэрпеноідаў з’яўляюцца ключавымі прамежкавымі прадуктамі ў біясінтэзе стэроідных гармонаў, халестэрыну, ферментаў, вітамінаў Д, Е, К, жоўцевых кіслот.

Раслінныя тэрпеноіды маюць шырокі спектр біялагічнага дзеяння і таму ўяўляюць цікавасць для пошуку новых лекавых прэпаратаў.

Зноскі