Тэрсандр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрсандр
стар.-грэч.: Θέρσανδρος
Бацька Палінік
Маці Argea[d]
Жонка Demonassa[d]
Дзеці Tisamenus[d]
Бітвы

Тэрсандр (стар.-грэч.: Θέρσανδρος, Ферсандр, Фесандр) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Сын Палініка і Аргіі[2]. Удзельнік паходу Эпігонаў[3]. Цар Фіваў пасля ўзяцця іх эпігонамі. Бацька Тысамена.

Загінуў напачатку Траянскай вайны, калі ахейскі флот прыстаў да берагоў Місіі[4]. Забіты Тэлефом[5], помнік Ферсандру ў горадзе Элеі ў даліне Каіка[6].

У Вергілія (Энеіда, II, 261) ён згадваецца сярод герояў драўлянага каня[7]. Яго праўнук Ферас (грэч. Θήρας) быў заснавальнікам спартанскай калоніі на в-ве Каліст, які па яго імі стаў звацца Тэрай (Θήρα).

Статуя ў Аргасе разам з іншымі эпігонамі[8], статуя ў Дэльфах[9]. Яго нашчадкам быў Ферон Акраганцкі[10]. Паводле схоліяў да Піндара, Ферон — нашчадак Этэокла[11].

Зноскі

  1. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.392
  2. Стацый. Фіваіда III 683
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 7, 2; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 66, 3
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 17
  5. Стасін. Кіпрыі, сінопсіс
  6. Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 14
  7. Вергілій. Энеіда II 261; Гігін. Міфы 108
  8. Паўсаній. Апісанне Элады II 20, 5
  9. Паўсаній. Апісанне Элады X 10, 4
  10. Піндар. Алімпійскія песні II 43
  11. Схолии к Пиндару. Олимпийские песни II 50 // Ильинская Л. С. Древнейшие островные цивилизации центрального Средиземноморья в античной исторической традиции. М., 1987. С.15
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).