Тэсей
Тэсе́й, Тэзе́й (стар.-грэч. Θησεύς, лац.: Theseus) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] сын афінскага цара Эгея (ці бога Пасейдона) і Эфры, 10-ы цар Афін. Цэнтральная фігура атычнай міфалогіі і адзін з самых вядомых персанажаў усёй грэчаскай міфалогіі. Згаданы ўжо ў «Іліядзе» (I 265) і «Адысеі» (XI 323, 631). У мікенскіх тэкстах сустракаецца імя te-se-u (Фесей) [2].
Змест |
Біяграфія [правіць]
Паходжанне Тэсея [правіць]
Імя Тэсей паказвае на сілу. Тэсей належыць да пакалення герояў да траянскай вайны. Нараджэнне Тэсея незвычайна. З боку бацькі Тэсей меў сярод продкаў аўтахтона Эрыхтонія, народжанага з семені Гефеста Геяй і выгадаванага Афінай, і аўтахтонаў Краная і першага атычнага цара Кекрапa. Продкі Тэсея — мудрыя напаўзмеі-напаўлюдзі. Аднак сам Тэсей — прадстаўнік чыстай гераічнасці, ён адначасова сын чалавека і бога. З боку маці Тэсей паходзіць ад Пелопа, бацькі Пітфея, Атрэя і Фіеста, а значыць, ад Тантала і, нарэшце ад самога Зеўса.
Быўшы бяздзетным, Эгей адправіўся да аракула, але не мог разгадаць яго адказ. Затое аракул быў разгаданы трэзенским царом Пітфеям, які зразумеў, што ўлада ў Афінах будзе належаць нашчадкам Эгея, і, напаіўшы госця, паклаў яго спаць разам са сваёй дачкой Эфрай. У тую ж ноч з ёй зблізіўся Пасейдон ці ж спалучаўся з ёй напярэдадні на востраве Сферас. Такім чынам, сын, народжаны Эфрай, меў (як належыць вялікаму герою) двух бацькоў — зямнога Эгея і боскага Пасейдона [3]. Нарадзіўся ў мястэчку Генетлій у гавані Келендэрыс [4].
Подзвігі Тэсея [правіць]
Вандраванне на Крыт [правіць]
Іншыя подзвігі Тэсея [правіць]
Гістарычны прататып [правіць]
Шанаванне ў Атыку [правіць]
Культ Тэзея, як героя-продка, існаваў у Атыцы. Асаблівы ўсплёск яго ў гістарычную эпоху адбыўся пасля з'явы ценю цара на Марафонскай бітве, што, як лічыцца, дапамагло грэкам атрымаць перамогу.
Вобраз ў літаратуры і мастацтве [правіць]
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.502-504, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.393-394
- ↑ Молчанов А. А., Нерознак В. П., Шарыпкин С. Я. Памятники древнейшей греческой письменности. М., 1988. С.82
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 59, 1
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады II 32, 9
| Папярэднік: Эгей |
Міфічныя цары Афін і Атыкі 1234 — 1204 |
Пераемнік: Менестэй |
| Сачыненні Плутарха | |
|---|---|
| Сачыненні | |
| Параўнальныя жыццяпісы |
Аляксандр Вялікі і Юлій Цэзар • Алківіяд і Карыялан • Арыстыд і Катон Старэйшы • Дэметрый і Антоній • Дэмасфен і Цыцэрон • Дыян і Брут • Нікій і Крас • Кімон і Лукул • Лісандр і Сула • Лікург і Нума • Пелапід і Марцэл • Пір і Гай Марый • Агесілай і Пампей Вялікі • Салон і Публікола • Тэсей і Ромул • Эўмен і Серторый • Агіс і Клеамен; Тыберый і Гай Гракхі • Тымалеонт і Эмілій Павел • Перыкл і Фабій • Фемістокл і Каміл • Філапемен і Фламінін • Факіён і Катон Малодшы • Арат Сікіёнскі1 • Артаксеркс1 • Гальба1 • Атон1 • Эпамінонд і Сцыпіён Афрыканскі2 |
|
1 Няпарныя жыццяпісы • 2 Незахаваныя жыццяпісы |
|
Спасылкі [правіць]