Тамаш Падзява

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. Падзява)
Тамаш Падзява

Адукацыя
Дзейнасць публіцыст, сацыёлаг, педагог
Месца працы
Нараджэнне 6 лютага 1906(1906-02-06)[1]
Смерць 2 кастрычніка 1975(1975-10-02)[1] (69 гадоў)
Пахаванне

Тамаш Падзява (6 лютага 1906, в. Пярхулева, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Мёрскі раён — 2 кастрычніка 1975, Лондан) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, каталіцкі святар усходняга абраду, марыянін, тэолаг, місіянер, доктар філасофіі, член Марыянскага капітула ў Рыме, вучоны, сацыёлаг, педагог і публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям’і беларусаў-католікаў. Меў брата Антона, які таксама стаў святаром. У 1926 ўступіў у навіцыят айцоў марыянаў у Друі. Там жа скончыў гімназію (1929). Прадоўжыў вучобу ў папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Пасвячоны ў святары 23.12.1934. З 1935 займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Харбіне (Маньчжурыя). Працаваў выхавацелем, прэфектам і духоўнікам у місіі Св. Мікалая. Супрацоўнічаў з харбінскім місіянерскім перыядычным выданнем «Католический вестник». Пад канец снежня 1948 арыштаваны кітайскімі ваеннымі ўладамі. Перададзены органам савецкай бяспекі. Да 1955 знаходзіўся ў адным з канцэнтрацыйных лагераў у Тайшэце (Усходняя Сібір). Пасля вызвалення вярнуўся ў Польшчу, дзе займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю. У 1969 выехаў у Рым, а пазней у Лондан. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Выступаў на старонках эмігранцкіх рэлігійных выданняў («Божым шляхам» і інш.), удзельнічаў у працы Беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Пахаваны на могілках Святога Панкрата ў Лондане.

Зноскі

  1. а б Tomasz Podziawo // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.