УАЗ-469

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
УАЗ-469

УАЗ-469 — легкавы аўтамабіль падвышанай праходнасці, які вырабляецца на Ульянаўскім аўтамабільным заводзе. Гэта машына шырока выкарыстоўвалася ў Савецкім Войску, а таксама ў краінах Варшаўскай дамовы. Серыйны выпуск УАЗ-469 пачаты ў 1972 годзе.

З 1972 па 1985 гады ў серыйнай вытворчасці знаходзіліся два асноўных варыянты аўтамабіля - УАЗ-469 і УАЗ-469Б.

У 1985 годзе аўтамабіль падвергнуўся мадэрнізацыі - быў устаноўлены больш магутны (92 л.с.) верхняклапанны рухавік УМЗ-4178.10, новая каробка перадач, з сінхранізатарамі на ўсіх перадачах пярэдняга ходу, ужыты шэраг іншых новаўвядзенняў. Змяніліся і абазначэнні аўтамабіляў: джып з колавымі рэдуктарамі, экранаваным электраабсталяваннем і прадпускавым падагравальнікам рухавіка атрымаў індэкс УАЗ-3151, мадыфікацыя без рэдуктараў, з звычайным, неэкранаваным электраабсталяваннем і без прадпускавога падагравальніка - УАЗ-31512.

У лютым 2010 года Ульянаўскі аўтамабільны завод абвясціў пра аднаўленне вытворчасці УАЗ-469 у абмежаванай партыі[1]. У канструкцыю занесены змены, якія падвышаюць камфорт (спружынная пярэдняя падвеска, дыскавыя тармазы, гідраўзмацняльнік руля), аднак ужываюцца і рашэнні, што выкарыстоўваліся ў арыгінальнай канструкцыі (разрэзныя масты «Цімкен», металічныя бамперы, адкідны борт). Аўтамабіль каштуе на 30 % танней больш сучасных версій і павінен заняць месца сярод бюджэтных рашэнняў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]