УЕФА
| УЕФА | |
|
Карта УЕФА |
|
| Членства: |
53 нацыянальных асацыяцый |
|---|---|
| Штаб-кватэра: | |
| Тып арганізацыі: |
Спартыўная федэрацыя |
| Афіцыйныя мовы: |
англійская |
| Кіраўнікі | |
| Прэзідэнт | |
| Генеральны сакратар | |
| Заснаванне | |
| Заснавана |
15 чэрвеня 1954 года |
| www.uefa.com | |
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (англ.: Union of European Football Associations, скар. UEFA, у беларускай транслітарацыі УЕФА) — арганізацыя, кіруючая футболам у Еўропе і некаторых заходніх рэгіёнах Азіі. Яна аб'ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі еўрапейскіх краін. УЕФА займаецца арганізацыяй усіх еўрапейскіх спаборніцтваў клубаў і зборных, размяркоўвае прыбыткі ад рэкламы і трансляцый паміж клубамі і нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.
УЕФА з'яўляецца адной з шасці кантынентальных канфедэрацый, якія ўваходзяць у ФІФА, прычым УЕФА з іх найбольш уплывовая і багатая. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты свету гуляюць у Еўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Англіі, Італіі, Іспаніі і Германіі. Таксама УЕФА прадстаўляюць многія моцныя зборныя свету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфедэрацыі на сусветных першынствах: так, з 32 каманд на чэмпіянаце свету 2006 года УЕФА прадстаўлялі 14.
УЕФА быў заснаваны 15 чэрвеня 1954 года ў Базелі (Швейцарыя) пасля кансультацый, пачатых федэрацыямі футбола Францыі, Італіі і Бельгіі. Першапачаткова ва УЕФА ўваходзілі 25 краін, цяпер гэта лічба дасягнула 53-х. Штаб-кватэра УЕФА размяшчалася ў Парыжы да 1959 года, калі яна пераехала ў Берн. З 1995 года яна грунтуецца ў швейцарскім Ньёне. Першым генеральным сакратаром УЕФА быў Анры Дэланэ, а прэзідэнтам — Эбэ Шварц.
УЕФА часта меў канфлікты з Еўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцый. У 1990-х гадах рознагалоссі тычыліся правоў на тэлетрансляцыі і асабліва міжнародных трансфераў (Правіла Босмана).
Змест |
Прэзідэнты УЕФА [правіць]
| Імя | Краіна | Тэрмін | |
|---|---|---|---|
| 1. | Эбэ Шварц | 1954—1962 | |
| 2. | Густаў Відэркер | 1962—1972 | |
| 3. | Артэміа Франкі | 1972—1983 | |
| 4. | Жак Жорж | 1983—1990 | |
| 5. | Ленарт Юхансан | 1990—2007 | |
| 6. | Мішэль Плаціні | з 2007 |
Спіс членаў [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
| Турніры УЕФА | |
|---|---|
| Футбол | |
| Зборныя | Мужчынскія: Чэмпіянат Еўропы (да 21 · да 19 · да 17) · Кубак Мерыдыяна Жаночыя: Чэмпіянат Еўропы (да 19 · да 17) |
| Клубныя | Мужчынскія: Ліга чэмпіёнаў УЕФА · Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА · Ліга Еўропы ЎЕФА · Кубак Інтэртота · Суперкубак УЕФА · Міжкантынентальны кубак Жаночыя: Ліга чэмпіёнаў УЕФА |
| Аматарскія | Мужчынскія: Кубак рэгіёнаў УЕФА |
| Футзала | |
| Зборныя | Мужчынскія: Чэмпіянат Еўропы (да 21) |
| Клубныя | Мужчынскія: Кубак УЕФА · Кубак уладальнікаў кубкаў |
| Табліца каэфіцыентаў · Рэйтынг Fair Play УЕФА | |
| Міжнародны футбол | |
|---|---|
|
ФІФА · Чэмпіянат свету · Алімпійскія гульні · Кубак канфедэрацый · Рэйтынг зборных · Ігрок года · Залаты мяч ФІФА · Моладзевы чэмпіянат свету · Юнацкі чэмпіянат свету · Спіс зборных · Коды
|
|
| Не ФІФА: VIVA World Cup · NF-Board |
Шаблон:Нацыянальныя футбольныя асацыяцыі, УЕФА
| Нацыянальныя футбольныя зборныя Еўропы (УЕФА) | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Азербайджан · Албанія · Англія · Андора · Арменія · Беларусь · Бельгія · Балгарыя · Боснія і Герцагавіна · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Грузія · Данія · Ізраіль · Ірландыя · Ісландыя · Іспанія · Італія · Казахстан · Кіпр · Латвія · Літва · Ліхтэнштэйн · Люксембург · Македонія · Мальта · Малдавія · Нідэрланды · Нарвегія · Польшча · Партугалія · Расія · Румынія · Сан-Марына · Паўночная Ірландыя · Сербія · Славакія · Славенія · Турцыя · Украіна · Уэльс · Фарэрскія астравы · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швейцарыя · Швецыя · Шатландыя · Эстонія Былыя зборныя: Вялікабрытанія · ГДР · Ірландыя (1882—1950) · Расійская імперыя · Саар · Сербія і Чарнагорыя · СНД · СССР · Чэхаславакія · Югаславія |
Шаблон:Міжнародны жаночы футбол, ФІФА Шаблон:Жаночыя еўрапейскія футбольныя зборныя Шаблон:Міжнародны клубны футбол Шаблон:Лігі УЕФА Шаблон:Лігі УЕФА сярод жанчын Шаблон:Міні-футбол Шаблон:Еўрапейскія зборныя па міні-футболу Шаблон:Міжнародная клубная футзала, ФІФА Шаблон:Вышэйшыя футзальныя лігі Еўропы, УЕФА Шаблон:Пляжны футбол