УНІАН

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
УНІАН
Заснаванне 15 сакавіка 1993
Заснавальнікі Нацыянальны саюз журналістаў Украіны  (укр.) і Саюз юрыстаў Украіны
Размяшчэнне Кіеў, вул. Крашчацік, д. 4
Ключавыя постаці Арцём Кавалёў
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Матчына кампанія «Галоўрэд-Медыя»
Сайт www.unian.ua

Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін (укр.: Українське незалежне інформаційне агентство новин) — інфармацынае агенцтва Украіны, заснаванае ў сакавіку 1993 года. Штодня распаўсюджвае праз сеціва па 300 фотаздымкаў і 200 тэкставых паведамленняў на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агульны абсяг штодзённых навін складае звыш 60 старонак, што разбіваюцца на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-ай і 19-ай гадзінах выпускае анонсы падзей. Архіў змяшчае звыш 50 тыс. здымкаў. Уласны карэпандэнт у Беларусі — Павел Шаройка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 жніўня 1991 г. Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны пастанавіў утварыць на аснове аддзялення саюзнага агенцтва «Навіны» Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін. 15 сакавіка 1993 г. першы кіраўнік агенцтва народны дэпутат Украіны ад партыі Народны Рух Украіны Міхайла Батог  (укр.) дамогся яго дзяржаўнага ўліку ў якасці юрыдычнай асобы. У красавіку выйшаў першы выпуск навін. У 1995 г. агенцтва займела аддзел агляду СМІ. 19 красавіка 1999 г. — фотаслужбу. У 2000 г. пачало падаваць навіны праз сеціва[1]. У 2006 г. увайшло ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Галоўрэд-Медыя», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Наша Украіна» Аляксандру Траццякову  (укр.). З лютага 2008 г. ладзіць штодзённыя сеціўныя відэа-нарады. У пачатку 2010 г. украінскі прадпрымальнік яўрэйскага паходжання Ігар Каламойскі набыў «Галоўрэд-Медыя» разам з УНІАН.

Зноскі

  1. Інфармацыйнаму агенцтву УНІАН споўнілася 20 гадоў (укр.). ТАА «Тэлекрытыка»  (укр.) (19 сакавіка 2013). Праверана 17 студзеня 2017.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]