Уаманга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уаманга
Уаманга

Уаманга, Huamango — археалагічны помнік ранняга посткласічнага (тальтэкскага) перыяду (900—1100 гг. н. э.) каля сучаснага горада Акамбай, штат Мехіка, Мексіка. Раскопкі праводзіліся ў 1970-я гады. Помнік складаецца з невялікай цырыманіяльнай зоны з храмамі, размешчанай на ўзвышшы над далінай Лос-Эспехас.

Датаванне з'яўляецца спрэчным, аднак на яе карысць сведчыць шэраг фактаў. У пахаваннях, выяўленых ва Уаманга, знойдзены керамічныя ваціўные пасудзіны адмысловага ппаліхромнага стылю. Адсутнасць керамікі тыпу Каётлатэлька з'яўляецца надзейным сведчаннем таго, што Уаманга не адносіўся да эпікласічнага перыяду (700—900 гг. н. э.), а наяўнасць некаторых тыпаў, падобных знаходкам у Туле таланскай фазы ўказвае на ранні посткласічны перыяд. Акрамя таго, адсутнасць ва Уаманге керамікі тыпу Матлацынка (кераміка сярэдняга і позняга посткласічнага перыяду з Каліштлаўакі і Тэатэнанга) сведчыць пра тое, што ў азначаны перыяд горад ужо не быў населены.

Відаць, Уаманга быў палітычным цэнтрам рэгіёна на поўнач ад даліны Талука ў ранні посткласічны перыяд, магчыма, залежным ад тальтэкаў, чый цэнтр знаходзіўся на паўночны ўсход ад Уаманга.

Уаманга адкрыты для наведвання турыстамі. Да яго лёгка дабрацца на аўтамабілі — каля гадзіны ад Талукі, і ўсяго некалькі хвілін ад Акамбая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Folan, William (1979) San Miguel de Huamango: un centro tolteca-otomí. Boletín de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán 6(32):36-40.
  • Folan, William J. (1989) More on a Functional Interpretation of the Scraper Plane. Journal of Field Archaeology 16:486-489.
  • Folan, William J. (1990) Huamango, estado de México: un eslabón en la relación norte-sur de la gran Mesoamérica. In Mesoamérica y norte de México, siglos IX—XII, edited by Federica Sodi Miranda, pp. 337—362. vol. 1. 2 vols. Instituto Nacional de Antropología e Historia, Mexico City.
  • Folan, William J., Lynda Florey Folan and Antonio Ruiz Pérez (1987) La iconografía de Huamango, municipio de Acabay, Estado de México: Un centro regional otomí de los siglos IX al XIII. In Homenaje a Román Piña Chán, edited by Barbro Dahlgren, Carlos Navarrete, Lorenzo Ochoa, Mari Carmen Serra Puche and Yoko Sugiura Yamamoto, pp. 411—453. Instituto de Investigaciones Antropológicas, Universidad Nacional Autónoma de México, Mexico City.
  • Granados Reyes, Paz and Miguel Guevara (1999) El complejo Huamango y su área de interacción. Paper presented at the III Coloquio Internacional Otopames, Toluca.
  • Lagunas Rodríguez, Zaid (1997) Costumbres funerarias y características bioculturales de la población prehispánica de Huamango. Expresión Antropológica (Instituto Mexiquense de Cultura) 6:7-28.
  • Piña Chán, Román (1981) Investigaciones sobre Huamango y región vecina (Memoria del Proyecto). 2 vols. Dirección de Turiso del Gobierno del Estado de México, Toluca.