Увярэднік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Увярэднік
Pedicularis sylvatica Aubrac.JPG
Увярэднік лясны (Pedicularis sylvatica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pedicularis

Наменклатурны тып
Увярэднік лясны (Pedicularis sylvatica)
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   33352
NCBI   43174
EOL   38102

Увярэ́днік (Pediculáris) — род кветкавых раслін сямейства Залознікавыя (Scrophlariaceae). Налічвае каля 600 відаў, пашыраных у Паўночным паўшар'і (пераважна ў Гімалаях і Кітаі, 1 від ў Паўднёвай Амерыцы[3]).

Увярэднік лясны (Pedicularis sylvatica) — тыповы від роду

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце пёрыста-рассечанае або пёрыста-раздельнае, чаргаванае або ў кальчаках. Кветкі ружова-фіялетавыя, пурпуровыя, жоўтыя, белыя, у верхавінкавых коласападобных або мяцёлкападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Расліны, здольныя да паразітызму. Некаторыя віды ядавітыя. Лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. У народнай медыцыне і ветэрынарыі часам выкарыстоўваюцца пераважна ў якасці інсектыцыдных сродкаў.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Мытник (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 158. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]