З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Увярэднік скіпетрападобны |
 |
| Навуковая класіфікацыя |
| Від: |
Увярэднік скіпетрападобны |
|
| Міжнародная навуковая назва |
|
Pedicularis sceptrum-carolinum L.
|
|
|
|
Увярэднік скіпетрападобны (Pedicularis sceptrum-carolinum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Залознікавыя.
Увярэднік скіпетрападобны мае прамостаячае сцябло вышынёй да 120 см. Лісце размешчаны пераважна ў ніжняй часткі сцябла, простае, даўгавата-эліптычнае або даўгаватае, даўжынёй да 20 см. Кветкі жоўтыя, даўжынёй 3-3,5 см, сабраны ў суквецце пэндзаль. Плод — круглявая каробачка.[3]
Еўразія: Скандынавія, атлантычная (Германія), Сярэдняя (у некаторых краінах знік) і Усходняя Еўропа, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія і Кітай. Барэальны рэліктавы від ў Беларусі расце паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу. Сустракаецца рассеяна па ўсёй тэрыторыі рэспублікі.[3]
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Латвіі, Польшчы і Украіне.[3]
Зноскі