Угандыйскі шылінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Угандыйскі шылінг
The Shilling
Код ISO 4217 UGX
Краіна Уганда
Складаецца з 100 цэнтаў
Абрэвіятура USh
Цэнтральны банк Bank of Uganda[d]
Абменны курс (на 28 чэрвеня 2010)
1 USD = 2275 UGX
1 EUR = 3069 UGX
1 RUB = 70.83 UGX

Угандыйскі шылінг — грашовая адзінка дзяржавы Уганда.

Адзін угандыйскі шылінг роўны 100 цэнтам. Міжнароднае абазначэнне - UGX.

У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 1000, 5000, 10000, 20000 і 50000 шылінгаў, манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 50, 100, 200 і 500 шылінгаў.

Угандыйскі шылінг уведзены 15 жніўня 1966 г. замест усходнеафрыканскага шылінга, які выпускаўся Упраўленнем грашовага звароту Усходняй Афрыкі для Кеніі, Уганды, Танганьікі і Занзібара. З выпускам нацыянальнай валюты пачаўся абмен на яе ўсходнеафрыканскіх шылінгаў 1:1 і паступовае выманне іх з звароту.

З 21 па 29 кастрычніка 1979 праведзены абмен старых банкнотаў на новыя 1:1.

З 18 мая 1987 уведзены новы угандыйскі шылінг, роўны 100 цэнтам, абмен старых банкнотаў на новыя праводзіўся 100:1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]