Удзельнік:Maksim L./Чарнавікі/Еўпраксія-Адэльгейда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўпраксія-Адэльгейда (пасля 1067 — 10 ліпеня 1109) --

Дачка Усевалада Яраславіча і яго другой жонкі-палаўчанкі Ганны. Першы шлюб Еўпраксіі з Генрыхам III Длінным, графам Штадэнскім і маркграфам Паўночнай маркі, быў непрацяглым і бяздзетным — муж памёр у 1087 г. Наступным годам Еўпраксія згадваецца ўжо як нявеста імператара Генрыха IV і жыве ў Кведлінбургскім кляштары пад апекай абатысы Адэльгейды, сястры імператара. У 1089 г. у Кёльне адбылася каранацыя і шлюб Еўпраксіі і Генрыха IV. Пасля разрыву з мужам, імператрыца знаходзілася пад строгім наглядам у Вероне, адкуль у 1094 г. бяжыць да Мацільды Тасканскай, якая прымае яе з вялікім гонарам і прапануе апеку Папы Урбана II. Затым — вядомыя выкрыванні ўчынкаў Генрыха на саборах у Канстанцы (1094) і П’ячэнцы (1095), а таксама дараванае Папам Рымскім поўнае вызваленне ад усіх вымушаных грахоў. Пасля нядоўгага пражывання ў сваякоў пры Венгерскім двары, Еўпраксія вяртаецца ў Кіеў, дзе ў снежні 1106 г. прымае пострыг. Пахаваная ў Кіева-Пячэрскім манастыры, над яе магілай збудавана капліца.