Удовін сын (казка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Удовін сын, казка)
Удовін сын
Жанр народная казка[d]
Мова арыгінала беларуская

«Удовін сын» — чарадзейная беларуская народная казка са складаназлучаным сюжэтам. Першая частка — класічны змеяборчы матыў з іспытам трох герояў; другая — лінія сюжэтнага тыпу «чароўны памочнік». Апрацована А. Якімовічам.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзевяцігаловы змей Цуда-Юда скрадае сонца і месяц, і вызваляць іх накіроўваюцца тры героі — царскі сын, купецкі сын і ўдовін. Казка надае ўсім тром звышнатуральную сілу (кожны з іх здольны закінуць у неба шматпудовую булаву) пра падкрэслена малым узросце — 9-10 год. Пры гэтым сіла кожнага адваротна прапарцыянальная сацыяльнаму статусу: удовін сын абірае медную булаву ў 25 пудоў, купецкі — у 9, царскі — у 6.

Даехаўшы да калінавага моста, героі спыніліся ў вырашылі кожную ноч выстаўляць вартаўніка. Царскі і купецкі сыны пачаргова засыпаюць на варце, таму прадбачлівы удовін сын фактычна сцеражэ мост усе тры ночы. У гэтыя ночы ён пачаргова сустракае трох братоў Цуд-Юд — трох-, шасці- і дзевяцігаловага адпаведна. Кожны едзе на коні ў поўнач праз калінавы мост, кожнага суправаджаюць хорт (паляўнічы сабака) і сокал. Кожнага з іх удовін сын забівае. Апошняга, наймацнейшага, ён не ў стане адолець сам, таму тройчы спрабуе пабудзіць царскага і купецкага сыноў. Дзеля гэтага ён пачаргова кідае левую рукавіцу (якой начыста зносіць увесь дах хаты, дзе спалі яго спадарожнікі), правую рукавіцу (хату сарвала па самыя вокны) і бот з левай нагі (хату знесла па самых падвалін). Толькі пасля трэцяй спробы спадарожнікі абудзіліся і дапамаглі ўдовінаму сыну знішчыць апошняе Цуда-Юда. А ўдовін сын зняў з галавы пачвары сонца і месяц і павесіў на небе.

Жонкі забітых Цудаў-Юдаў хочуць адпомсціць героям. Першая ператвараецца ў атручаную крыніцу як раз на шляху багатыроў, другая — ў ядавітую яблыню, а трэцяя рассцілаецца на сто вёрст зялёным лугам. Здагадаўшыся пра іх намер, удовін сын збівае булавой крыніцу (ад якой застаюцца гразь і кроў), валіць яблыню і малоціць вярбу на зялёным лузе (тая ператвараецца ў шкілет дрэва, а луг адразу высыхае).

Пасля ўдовін сын адпускае спадарожнікаў, а сам (паколькі ў яго няма бацькі), вырашае яшчэ пагуляць па свеце. Хутка герой трапляе да цара Пастаянца, у які ўяўляў сабой палову чалавека (адна рука, адна нага, палавіна галавы, палавіна барады). Ён перамагае ўдовінага сына ў спаборніцтве па хуткасці, робіць сваім служкам і прымушае даставіць з трыдзявятай зямлі дачку бабы Карготы.

Па дарозе ўдовін сын сустракае чароўных дапаможнікаў, якія пагаджаюцца ісці з ім — Марскога Бягуна (бег па мору, нібы па мосце), Вусача (адным вусам трымаў млын, а другім падпёр воблака), Вадапоя (выпіў цэлае возера), Пражору (грыз асінавую калоду і ўсё роўны быў галодны) і Мароза (калі рухаў рукамі, дрэвы пакрываліся інеем).

Баба Каргота прапануе героям шэраг іспытаў, пры невыкананні якіх пагражае забіць іх. Але чароўныя дапаможнікі героя лёгка спраўляюцца з усімі іспытамі, бо тыя па зместу адпавядаюць іх звышнатуральным здольнасцям. Баба Каргота пагадзілася аддаць сваю дачку.

Калі ўдовін сын вярнуўся з дзяўчынай да цара Пастаянца, той прымусіў героя прайсці апошні іспыт — пракрочыць па тонкай чароціны над ямай гарачай смалы. Удовін сын справіўся з задачай і прапанаваў цару Пастаянцу самому паўтарыць гэты трук. Але дачка бабы Карготы выцягнула з чароціны сталёвы прут, і цар Пастаянец загінуў у гарачай смале. А ўдовін сын ажаніўся з дзяўчынай і дыў доўга і шчасліва.

Інтэрпрэтацыі[правіць | правіць зыходнік]

Л. Дз. Раманава лічыць казку пазнейшай версіяй міфу пра бога-змееборцу Пяруна, які перамагае хтанічнага Змея і вяртае сонца[1].

Калінавы мост часта сімвалізуе ў казках пераход паміж чалавечым светам і царствам смерці, «іншым светам». У народным фальклоры на калінавым мосце часта лакалізаваныя пачвары змяінай пароды або хрысціянскія святыя, якія захавалі рысы язычніцкіх бостваў. У народных песнях калінавы мост згадваецца як месца смерці:

«Стадо згоніці на калінаў мост.

А калінаў мост да й уламіўся,

Вороное стадо да й затонуло»

Альбо: «Ішоў дзед калінавым мостам. Мост пахіліўся. Дзед паваліўся»[2].

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Перакладалася[3] на розныя еўрапейскія мовы, у тым ліку польскую, нямецкую, нідэрландскую, англійскую, іспанскую, сербахарвацкую і французскую.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Удовін сын : Бел. нар. казка : [Для дашк. узросту / Апрац. А. Якімовіча; Маст. А. Лапіцкая. — Мн. : Юнацтва, 1999. — 46, [1] c. — 6000 экз. — ISBN 985-05-0014-Х : Б.ц.
  • Удовін сын : беларуская народная казка : [для малодшага ўзросту / пераказ і апрацоўка А. Якімовіча; малюнкі В. Ціхановіча]. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, 1959. — 22 с. : каляр. іл. ; 26 см. — 75000 экз. — 1 р. 05 к.
  • Залатая яблынька : беларускія народныя казкі / [укладальнік Н. В. Філіповіч; ілюстрацыі Л. Пастушэнка, Т. П. Беразенская, М. У. Мароз і інш.]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 293, [1] с. : каляр. іл. ; 25 см. — (Казачны свет). — 3000 экз. — ISBN 978-985-02-0904-7 (у пераплёце)
  • Залаты птах : беларускія народныя казкі / [укладальніца А. Спрынчан; ілюстрацыі і мастацкае афармленне Н. Барай]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 124, [2] с. : каляр. іл. ; 23 см. — Змест: Ох і залатая табакерка ; Музыка-чарадзей ; Удовін сын ; Андрэй за ўсіх мудрэй ; Залаты птах ; Ад крадзенага не пасыцееш ; Разумная дачка ; Пан і казачнік ; Людзей слухай, а свой розум май ; Лісіца-хітрыца і інш. — 6+. — 1000 экз. — ISBN 978-985-02-1843-8 (у пераплёце)
  • Удовін сын : казка для дарослых з элементамі эротыкі паводле народнага / Тарас Касмінка. — Смаленск : Ноопресс, 2012. — 35 с. ; 15 см. — Перад выпускнымі данымі аўтар: Тарас Касмінка (Мяснікоў Аляксандр Анатольевіч). — 1000 экз. — ISBN 978-985-69-9815-8
  • Любоў здраду асіліць : беларускія народныя казкі пра асілкаў / [укладанне А. Масла; мастак Т. Шэлест]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 130, [2] с. : каляр. іл. ; 30 см. — Змест: Любоў здраду асіліць ; Каваль ; Івашка Мядзведжае Вушка ; Удовін сын ; Асілак ; Гарошак ; Тром-сын Безыменны ; Хведар Набілкін і яго таварышы ; Іванка Прастачок ; Каваль-Асілак ; Іван Світаннік ; Не сіла, а смеласць. — 2000 экз. — ISBN 978-985-02-1395-2 (у пераплёце)
  • Удовін сын : беларуская народная казка : [для дашкольнага ўзросту] / апрацоўка А. Якімовіча; малюнкі В. Слаука. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 26, [5] с. : каляр. іл. ; 28 см. — 100000 экз. — Пераклад на іншую мову: Syn wdowy / opracowanie A. Jakimowicza. — Mińsk : Junactwa, 1983. — 26, [5] с. : іл. ; 28 см і Syn wdowy / przekład z białoruskiego P. Stefanowicza. — Mińsk : Junactwa, 1988. — 26, [5] с. : іл. ; 28 см. — ISBN 5-7880-0277-X. — 65 к.

Іншамоўныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • El hijo de la viuda : cuento popular bielorruso / traducción de Carlos Sherman; ilustraciones de Uladímir Slaúk. — Minsk : Yunatstva, 1984. — 32 p. : il. ; 28 см.
  • The widow’s son : a Byelorussian folk tale / translated from the Byelorussian by [Мэры Мінц|Mary Mintz]]; drawings by V. Slauk. — Minsk : Yunatstva, 1985. — 26, [5] с. : іл. ; 28 см. — Пераклад выдання: Удовін сын. — Мн. : Мастац. літ., 1980. — 32с
  • Syn wdowy : białoruska bajka ludowa / opracowanie A. Jakimowicza; przekład z białoruskiego P. Stefanowicza; ilustracje W. Sławuka. — Mińsk : Junactwa, 1983. — 26, [5] с. : іл. ; 28 см. — Пераклад выдання: Удовін сын / апрацоўка А. Якімовіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 26, [5] с. : каляр. іл. ; 28 см
  • De zoon van de weduwe : een volkssprookje uit Bjelo-Rusland / illustraties van: V. Slaoek. — Minsk : Joenatstva, 1987. — 31 s. : ill. ; 29 см. — Загаловак арыгінала: Удовін сын. — 3100 экз. — (У пераплёце)
  • Der Sohn der Witwe : belorussisches Volksmärchen / aus dem Belorussischen von Gundula Tschapeha  (ВД); illustriert von W. Slauk. — Minsk : Junaztwa, 1988. — 31 S. : Ill. ; 29 см. — Загаловак арыгінала: Удовін сын. — 3000 экз. — ISBN 5-7880-0274-5 (у пераплёце)
  • Syn wdowy : białoruska bajka ludowa / przekład z białoruskiego P. Stefanowicza; ilustracje W. Sławuka. — Mińsk : Junactwa, 1988. — 26, [5] с. : іл. ; 28 см. — 100000 экз. — Пераклад выдання: Удовін сын / апрацоўка А. Якімовіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 26, [5] с. : каляр. іл. ; 28 см. — ISBN 5-7880-0277-X
  • Udovičin sin : beloruska narodna pripovetka / [prevod K. Stojanović; ilustrator V. Slauk]. — Minsk : Junactva ; Beograd : Vuk Karadžić, 1986. — [31] с. : каляр. іл. ; 28 см. — На сербскахарватскай мове. — 10000 экз.
  • Le fils de la veuve : conte biélorussien / texte adapté en français par Paulette Michel; illustré par Valéry Slaouk. — Minsk : Younatstva ; Paris : Éditions du Sorbier, 1982. — 26, [5] с. : іл. ; 29 см. — ISBN 2-7320-3030-9 (у пераплёце)