Узбекская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Узбекская мова
Саманазва:

O‘zbek tili, ئۇزبېك تیلى, Ўзбек тили (/ozbek/)

Краіны:

Узбекістан, Кыргызстан, Афганістан, Казахстан, Туркменістан, Таджыкістан, Расія, Турцыя, Кітай і інш.

Афіцыйны статус:

Сцяг Узбекістана Узбекістан
Сцяг Афганістана Афганістан[1]

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Інстытут мовы і літаратуры імя Алішэра Навоі

Агульная колькасць носьбітаў:

Увесь свет больш за 30 млн.[2][3]
Сцяг Узбекістана 23,0 млн[4]
Сцяг Афганістана каля 1,4 млн[5]
Сцяг Таджыкістана 873 тыс.[6]
Сцяг Кыргызстана 870 тыс.[7]
Сцяг Казахстана каля 450 тыс.[8]
Сцяг Туркменістана 317 тыс.[9]
Сцяг Расіі 273 тыс.[10]

Рэйтынг:

28

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы

Цюркская галіна
Карлукская група
Карлукска-харэзмійская група
Кыпчакская група
Нагайска-кыпчакская падгрупа
Агузская група
Пісьменнасць:

лацінка, кірыліца, арабскае пісьмо (гл. Узбекскае пісьмо)

Моўныя коды
ISO 639-1:

uz

ISO 639-2:

uzb

ISO 639-3:

uzb, uzn, uzs

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Узбекская мова (O‘zbek tili, Ўзбек тили) — цюркская мова, афіцыйная мова Узбекістана. У свеце налічваецца каля 18 мільёнаў носбітаў узбекскай мовы, большасць ва Узбекістане.

У. м. распаўсюджаная ў асноўным ва Узбекістане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў іншых сярэднеазіяцкіх дзяржавах былога СССР, у Афганістане (паводле новае канстытуцыі адна з трох дзяржаўных моў краіны, побач з пашту і дары) і Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР. У СССР, паводле попісу 1989, было каля 16,7 млн. узбекаў (трэці па колькасці этнас СССР пасля рускіх і ўкраінцаў), з якіх каля 16,4 млн. назвалі ўзбекскую роднай мовай; у Афганістане ўзбекаў каля 1,2 млн.; з улікам хуткага росту ўзбекскага насельніцтва сучасныя лічбы вышэйшыя; узбесккая – адна з самых буйных цюркскіх моў побач з турэцкай і азербайджанскай.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная ў самім сэрца цюркамоўнага арэалу, сучасная ўзбекская мова мае складаную дыялектную структуру і займае своеасаблівае месца ў класыфікацыі цюрскіх моў. Дыялекты большасці буйных цэнтраў рассялення ўзбекаў (ташкенцкі, ферганскі, каршынскі, самаркандcка-бухарскі і туркестана-чымкенцкі) належаць да карлуцкай, або паўднёва-ўсходняй групы цюрскіх моў; на гэтай падставе да яе прынята адносіць, разам з уйгурскай, і ўзбекскую мову ў цэлым. Аднак у складзе сучаснай узбекскай маецца і група гаворак, якія адносяцца да кыпчацкай групы (яны распаўсюджаныя па ўсёй тэрыторыі краіны, а таксама ў іншых рэспубліках Сярэдняй Азіі і ў Казахстане); гаворкі ж Харэзму і шэрагу прылеглых тэрыторый на паўночным захадзе краіны (і дзве гаворкі ў Казахстане) належаць да агускай групы.

Для ўзбекскай мовы, у адрозненне ад роднасных цюрскіх моў, характэрная адсутнасць сынгарманізму (прыпадабненне галосных у слове), а таксама оканне. Закон гармоніі галосных, характэрны для большасці цюрскіх моў, палягае ў тым, што ў слове могуць прысутнічаць альбо толькі галосныя пярэдняга шэрагу, альбо толькі галосныя задняга шэрагу. Ва ўзбекскай жа агульнацюрскія галосныя [o] і [ö] адпавядаюць аднаму гуку [o], [u] і [ü] — [u], а [ı] і [i] — [i]. Рэшткі вакальнага сынгарманізму захаваліся толькі ў кыпчацкіх гаворках. Оканне палягае ў пераходзе ў шэрагу выпадкаў агульнацюрскага [a] ў [o].

У фанетыцы, граматыцы і лексіцы прыкметна моцны ўплыў персідскай мовы; у лексіцы маюцца таксама шматлікія арабскія і расійскія запазычанні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узбекская мова мае даўнюю пісьмовую традыцыю ў форме сярэднеазіяцкай цюрскай мовы (чагатайской, або стараўзбекскай), якая склалася да 15–16 стст. на аснове карлуцка-ўйгурскіх дыялектаў Маверанагра і стаў афіцыйнай мовай у дзяржаве Тымура (Тамерлана). Стараўзбекская мова зазнала ўплыў літаратурнай мовы Караханідcкай дзяржавы (11–12 стст.; т.н. караханідcка-ўйгурская мова), карлуцка-харэзмійскай літаратурнай мовы даліны Сырдар'і (12–14 стст.; вядомая таксама як харэзмска-цюрская мова) і персідскай літаратуры. Росквіт цюркамоўнай літаратуры ў Сярэдняй Азіі прыпадае на 15–16 стст.; вяршыня паэзіі на стараўзбекскай мове – творчасць Алішэра Наваі (1441–1501; часам мову гэтага перыяду называюць сярэднеўзбекскай).

Сучасная літаратурная мова[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная літаратурная ўзбекская мова сфарміравалася на аснове ферганска-ташкенцкай групы гаворак. Пісьмовасць на ўзбекскай мове да 1928 існавала на арабскай, у 1928–1940 на лацінскай аснове, з 1940 да 1992 – на аснове кірыліцы з некаторымі дадатковымі літарамі. На ўзбекскай мове створаная разнастайная арыгінальная літаратура. Ва ўзбекскіх школах на ёй вядзецца выкладанне ўсіх агульнаадукацыйных дысцыплінаў; пашыраецца яго выкарыстанне ў вышэйшай школе.

У 1992 годзе пачаўся перавод узбекскай мовы ізноў на лацінскі алфавіт. Аднак казаць пра выцясненне кірыліцы лацінкай яшчэ рана, праўдападобна, можа ўсталявацца раўналежнае выкарыстанне абодвух алфавітаў. Сучасны лацінскі алфавіт аднак, істотна адрозніваецца як ад папярэдняга лацінскага алфавіту ўзора 1928 года, гэтак і ад сучасных цюрскіх лацінак (турэцкай, азербайджанскай, крымскай і інш.). У прыватнасці, у сучаснай узбекскай лацінцы няма сімваляў з дыякрытычнымі знакамі, а ў алфавіце 1928 года выкарыстоўваліся не толькі сімвалы з дыякрытычнымі знакамі, але і ўнікальныя сыбалі, створаныя савецкімі лінгвістамі.

"Наркамаўская" сталінская рэформа ва ўзбекскай мове[правіць | правіць зыходнік]

Першы лацінскі алфавіт быў канчаткова распрацаваны і зацверджаны актам урада Узбекістана ў 1926. Масавае практычнае ўжыванне яго пачалося ў 1928. з пераходам на новы алфавіт друкаваная прадукцыя і пісьмовасць насельніцтва сталі хутка расці. Пераход на латынізаваны алфавіт спярша не спрычыніўся да прынцыповых зменаў у артаграфіі (карысталіся старой чагатайскай традыцыяй). Але ў 1929 на моўнай канферэнцыі ў Самаркандзе была прынятая новая артаграфія. Гэтая артаграфія, пабудаваная на паслядоўным правядзенні сынгарманізму (які для цюрскіх моў усё адно што аканне-яканне і пазначэнне мяккасці зычных для беларускай), накіроўвала літаратурную У. м. у бок гаворак глыбінных, менш зазналых уплыў іншых моў раёнаў і адрывала яго ад гаворак буйных гарадcкіх цэнтраў, дзе сынгарманізм даўно згублены. Для выражэння сынгарманізму былі ўведзеныя дадаткова тры літары для галосных, і лік іх такім чынам быў даведзены да дзевяці (пры шасці галосных фанемах у ташкенцкай гаворцы).

Гэтая артаграфія, на думку камуністаў, "навязаная буржуазнымі нацыяналістамі", была скасаваная ў 1934 на моўнай канферэнцыі ў Ташкенце. Канферэнцыя адмовілася ад сынгармоністычнай артаграфіі і паменшыла колькасць знакаў для галосных да шасці, як гэта было і ў рэфарміраваным арабскім алфавіце.

Асаблівасці транслітарацыі[правіць | правіць зыходнік]

У традыцыйна прынятай праз расійскую ў беларускай мове транслітарацыі ўзбекскіх асабістых імёнаў і геаграфічных назваў ёсць дзве асаблівасці. Першая — захаванае яшчэ з царскіх часоў неадлюстраванне на пісьме ўзбекскага окання. Напрыклад, узбекскія імёны і назвы, перадаваныя па беларуску праз расійскае пасярэдніцтва як Усман, Абдула, Бекабад, Андыжан, па-ўзбекску вымаўляюцца і пішуцца Usmon, Abdullo, Bekobod, Andijon. Другая асаблівасць — гэта ўзніклая пад уплывам узбекскага кірылічнага альфавіту традыцыя передаваць у многіх словах гук [o], які абазначаўся ў кірыліцы літарай ў, праз у дзеля падабенства адпаведных літар. Насамрэч у гэтых словах прысутнічае гук, больш закрыты, чым [о], але больш адкрыты, чым [у].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
узбекскай

Шаблон:Узбекская мова Шаблон:Узбекі