Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Узброеныя сілы Беларусі)
Перайсці да: рух, знайсці
Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Ministry of Defense Republic of Belarus.jpg
Эмблема Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Гады існавання

з 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час

Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Падпарадкаванне

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Тып

Узброеныя сілы

Колькасць

62 000 чалавек (48 000 ваеннаслужачых і 14 000 грамадзянскага персанала)

Камандзіры
Дзеючы камандзір

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі А. Р. Лукашэнка

Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь (УС РБ) падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і цэнтральным органам ваеннага кіравання (Міністэрства абароны РБ і Генеральны штаб узброеных сіл). Колькасны склад: 121 тысяча чалавек (паводле рэформы 2011), з іх 102 тысячы вайскоўцаў і 19 тысяч грамадзянскага персаналу (пачатак 2012 — 62 тысяч чалавек, з іх 48 тысяч вайскоўцаў і 14 тысяч грамадзянскага персаналу[1]).

Складаюцца з 2 асноўных відаў: Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны; таксама ў склад УС уваходзяць Спецыяльныя войскі, Тыл узброеных сіл, Узбройванне ўзброеных сіл, воінскія часткі забеспячэння, абслугоўвання і аховы цэнтральных органаў ваеннага кіравання, а таксама ВНУ і арганізацыі Міністэрства абароны.

Узброеныя сілы ў канцы 2000-х гг. дзейнічаюць і развіваюцца згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі (зацверджана ўказам Прэзідэнта РБ № 390 ад 17 ліпеня 2001), Ваеннай дактрынай Рэспублікі Беларусь (зацверджана законам РБ ад 3 студзеня 2002) і Канцэпцыяй будаўніцтва Узброеных сіл да 2010 года; у 20012005 гг. была праведзеная ваенная рэформа. Выдаткі на абарону складаюць 1,49 % ад ВУП (2006); 78 % выдзеленых фінансавых сродкаў выдаткоўваецца на ўтрыманне і 22 % ― на развіццё (2006).

Сухапутныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Камандаваннем СВ (сфарміравана 21.12.2001 на базе ўпраўлення 5 гв. ак у Бабруйску) і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўныя (аперацыйныя) камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; таксама дзейнічаюць асобныя часткі і арганізацыі, падпарадкаваныя непасрэдна камандаванню Сухапутных войскаў[2].

У склад Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 2 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[3]. У склад Паўночна-Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 1 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[4].

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі (утв. 8.11.2001) непасрэдна кіруюцца Камандаваннем ВПС і войск ППА і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўна-тактычныя камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; апроч таго, непасрэдна камандаванню падпарадкоўваюцца авіяцыйныыя часткі непасрэднага падпарадкавання (4 авіяцыйныя базы)[5], воінскія часткі забеспячэння, абслугоўвання і аховы[6], воінскія часткі тылавога і тэхнічнага забеспячэння і палігоны.

Эмблема Ваенна-паветранных сіл і войск Супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь

У склад Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 4 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[7]. У склад Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 2 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часткі і падраздзяленні[8].

Зноскі

  1. http://news.tut.by/society/275705.html
  2. 227 агульнаваенны палігон, 131 база рамонту і захоўвання вучэбнага абсталявання, 40 база аховы, сувязі і абслугоўвання, 72 гв. аб'яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
  3. 6 і 11 гв. асобныя механізаваныя брыгады, 111 гв. артылерыйская брыгада, 62 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 250 абаа, 1199 змап, 255 артпап, 48 абрэб, 40 абрхба, 557 іп, 815 цтз, 108 апмз, 22 арсп, 582 крц, 230 авп, 74 апс, 50 гв. бзут, 591 кпппа, 117 нтч.
  4. 120 гв. асобная механізаваная брыгада, 231 гв. змяш. артылерыйская брыгада, 740 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 258 абаа, 427 рэакт. полк (кадр.), 10 абрэб, 80 абрхба, 7 іп, 814 цтз, 110 апмз, 527 арсп, 244 црэр, 1019 крц (кадр.), 230 авп, 60 апс, 19 і 37 гв. бзут, 789 кпппа, 121 нтч.
  5. 116 гв. бамб.-разв. авіяцыйная база, 206 шт. авіяцыйная база, 181 баявая вертал. база, 50 змяш. авіяцыйная база
  6. Цэнтральны камандны пункт, 1034 цэнтр ваенных даследаванняў і інфарматызацыі, 56 асобны полк сувязі, 483 ас. батальён аховы і абслугоўвання.
  7. 61 знішч. аб, 120, 147, 115 і 302 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 8 ртбр, 17 абс, 9 араа.
  8. 927 знішч. аб, 15 і 29 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 49 ртп, 18 абс, 20 араа

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный бюджет-2007 [2007] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/voen_budjet.html.
  • Финансово-экономическое обеспечение строительства и развития Вооруженных Сил // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/economic.html.
  • Леонид Мальцев. Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается [2005] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/statybag2.html.
  • Структура Вооружённых сил Республики Беларусь // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/struct1vs.html.
  • Александр Никитин. Сухопутный щит Родины // Армия, № 1, 2008. С.22 — 25.
  • Игорь Азарёнок. На страже неба Отечества // Армия, № 1, 2008. С.26 — 30.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]