Узброеныя сілы Швецыі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Försvarsmakten
Узброеныя сілы Швецыі
Försvarsmakten vapen bra.svg
Краіна

Швецыя Швецыя

Падпарадкаванне

Міністэрства абароны Швецыі

Колькасць

33 900

Частка

Герб шведської армії Сухапутныя войскі Швецыі
Герб ВПС Швеції Ваенна-паветраныя сілы Швецыі
Герб ВМС Швеції Ваенна-марскія сілы Швецыі

Дыслакацыя

Стакгольм

Удзел у

Руска-шведскія войны

Камандзіры
Дзеючы камандзір

Генерал Сверкер Гёрансан шведск.: Sverker Göranson

Узброеныя сілы Швецыі (шведск.: Försvarsmakten) — сукупнасць войскаў Каралеўства Швецыя, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. З 1994 года складаюцца ў агульную структуру са службовых частак: Сухапутныя войскі (шведск.: Armén), Ваенна-марскія сілы (ВМС — шведск.: Marinen) і ваенна-паветраныя сілы (ВПС — шведск.: Flygvapnet). Агульная колькасць — 25 000 чалавек.

Гэтыя узброеныя сілы (УС) з'яўляюцца агенцтвам Урада Швецыі (шведск.: Myndighet), якое адказнае за аперацыі ўзброеных сіл Швецыі. Асноўная задача ўзброеных сіл Швецыі заключаецца ў падрыхтоўцы, арганізацыі і разгортванні ўзброеных сілаў як унутры краіны, так і за мяжой, захоўваючы пры гэтым доўгатэрміновую здольнасць абараніць Швецыю ў выпадку інтэрвенцыі. Вярхоўны галоўнакамандуючы (шведск.: Överbefälhavaren), генерал-палкоўнік ці прапар-афіцэр камандзір шведскіх ўзброеных сілаў, і з'яўляецца самым высокапастаўленым афіцэрам прафесійных на сапраўднай службе. Вярхоўны Галоўнакамандуючы у сваю чаргу падсправаздачны праз міністра абароны ўраду Швецыі (шведск.: Regeringen).

Узброеныя сілы больш за стагоддзе пабудаваны на паняццях вайсковыга абавязку і тэрытарыяльнай абароны, падтрымкі старажытнай нацыянальнай палітыкі недалучэння, нейтралітэту. Да канца халоднай вайны амаль усе мужчыны, якія дасягнулі ўзросту прыдатнасці да ваеннай службы былі прызваны ў войска. Улетку 2010 г. у мірны час прызыў спынілі, была ўведзена добраахвотніцкай арміі. Пераход на новую сістэму будзе цалкам завершаны ў 2018 г. Некаторыя падраздзяленні шведскіх ўзброеных сіл у цяперашні час знаходзяцца на разгортванні ў Афганістане адпаведна з дзеяннямі Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы (ISAF — англ.: International Security Assistance Force) і ў Косава. Да таго ж Швецыя ўдзельнічае разам з ваеннымі назіральнікамі розных краін служыць у кантынгенце ЕС адзін раз у тры гады.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы (УС) складаюцца з сухапутных войскаў, ВПС і ВМС. Вышэйшае кіраўніцтва ажыццяўляе ўрад, непасрэднае - галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі. Агульная колькасць УС каля 68 тыс. чалавек (1977 г.). Камплектуюцца яны паводле закона пра вайсковую павіннасць. Тэрмін сапраўднай ваеннай службы ў сухапутных войсках 7,5-15 месяцаў, у ВПС - 8-15 месяцаў, у ВМС 10-17,5 месяцаў.

  • Сухапутныя войскі (каля 46 тыс. чалавек) маюць 50 пяхотных, артылерыйскіх, бранятанкавых і іншых вучэбна-мабілізацыйных палкоў і асобных батальёнаў, на базе якіх у ваенны час разгортваюцца брыгады і асобныя батальёны.
  • ВПС (каля 10 тыс. чалавек) налічваюць больш за 30 розных эскадрылляў (каля 600 баявых самалётаў) і 10 верталётных груп (па 2-4 верталёты ў кожнай).
  • ВМС (каля 12 тыс. чалавек) маюць 17 падводных лодак, 6 эскадраных мінаносцаў, 6 фрэгатаў, каля 40 тарпедных катараў, 16 патрульных катараў, 3 мінныя загараджальнікі, больш за 30 розных тральшчыкаў, каля 65 мабільных і стацыянарных часцей берагавой артылерыі. Ваенна-марскія базы: Хорсфіярд (Стакгольмскія шхеры), Карлскруна, Гётэбарг і іншыя. Многія ўкрыцці для караблёў знаходзяцца ў скалах. Зброя ва ўсіх відаў УС шведскай і замежнай вытворчасці.

Палітыка строгага шведскага нейтралітэту абумовіла высокі ўзровень гатоўнасці Швецыі да баявых дзеянняў, але ў сувязі са спыненнем халоднай вайны у 1990-х гадах узброеныя сілы гэтай краіны былі скарочаны.

Дактрына[правіць | правіць зыходнік]

Шведскія узброеныя сілы маюць чатыры асноўныя задачы[2]:

  • Абарона тэрытарыяльнай цэласнасці Швецыі;

Абарона краіны ў выпадку нападу замежнай дзяржавы. Падтрымка грамадзянскай супольнасці ў выпадку стыхійных бедстваў (паводка і г.д.).

  • Для разгортвання сіл у міжнародных аперацыях дзеля падтрымання міру.

Швецыя імкнецца мець магчымасць заставацца нейтральнай ў выпадку вайны[3]. Аднак, Швецыя супрацоўнічае з іншымі замежнымі краінамі. Як член Еўрапейскага Саюза, Швецыя выступае ў якасці вядучай краіны для баявых груп ЕС[4], а таксама супрацоўнічае і праводзіць сумесныя вучэнні з НАТА ў рамках членства ў Партнёрства дзеля міру і ў Савеце Еўраатлантычнага партнёрства[5]. У 2008 г. пачата супрацоўніцтва паміж Паўночнымі краінамі дзеля пашырэння магчымасці сумесных дзеянняў, і гэта прывяло да стварэння Паўночнага абароннага супрацоўніцтва (NORDEFCO — англ.: Nordic Defence Cooperation)[6][7]. Пры пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва дзеля абарончых пазіцый у 2009 г. Швецыя заявіла, што не застанецца пасіўнай ў выпадку, калі Паўночныя краіны або члены Еўрапейскага Саюза падвергнуцца нападу[8]. Нядаўнія палітычныя шведскія рашэння падкрэслілі імкненне да ўдзелу ў міжнародных аперацыях дзеля набыцця вопыту[9][10][11]. Пасля ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі 2008 г. чарговы раз пераканаліся ў правільнасці рашэння. Да гэтага часу большасць падраздзяленняў не можа быць мабілізавана на працягу аднаго года, калі ўзнікне такая неабходнасць. У 2009 годзе міністр абароны Швецыі заявіў, што ў будучыні ўсё ўзброеныя сілы павінны быць цалкам мабілізаваны на працягу аднаго тыдня[12].

Галоўнакамандуючыя ўзброенымі сіламі Швецыі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнакамандуючыя Шведскага ўзброенымі сіламі Дата прызначэння
Улаф Т'ёрнель (шведск.: Olof Thörnell) 8 снежня1939 г.
Хельг Юнг (шведск.: Helge Jung) 1 красавіка 1944 г.
Нільс Сведлунд (шведск.: Nils Swedlund) 1 красавіка 1951 г.
Торстэн Рап (шведск.: Torsten Rapp) 1 жовтня 1961 г.
Стыг Сюнергрэн (шведск.: Stig Synnergren) 1 кастрычніка 1970 г.
Ленарт Юнг (шведск.: Lennart Ljung) 1 кастрычніка 1978 г.
Бенгт Густафсан (шведск.: Bengt Gustafsson) 1 кастрычніка 1986 г.
Увэ Віктарын (шведск.: Owe Wiktorin) 1 ліпеня 1994 г.
Юхан Хедэрстэт (шведск.: Johan Hederstedt) 1 ліпеня 2000 г.
Хокан Сюрэн (шведск.: Håkan Syrén) 1 січня 2004 г.
Сверкер Гёрансан (шведск.: Sverker Göranson) 1 студзеня2009 г.

Склад узброеных сіл Швецыі[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марскія сілы[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-паветраныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Міратворчая дзейнасць узброеных сіл Швецыі[правіць | правіць зыходнік]

Міратворчая дзейнасць ажыццяўляецца шведскімі войскамі ў «блакітных касках» у рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. З канца 2001 года Швецыя з'яўляецца членам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі (ISAF), якія функцыянуюць пад эгідай ААН у Афганістане, удзельнічае ў міратворчай місіях ААН і АБСЕ ў Грузіі, місіі ААН у Індыі і Пакістане, а таксама міратворчых аперацыях у Косава, на Блізкім Усходзе, Непале, Самалі, Судане. У 1994 годзе Швецыя далучылася да праграмы «Партнёрства дзеля міру», створанай па ініцыятыве НАТА, у рамках якой з'яўляецца асацыятыўным членам Рады еўраатлантычнага партнёрства (РЭАП). У фармаце дадзенай арганізацыі ажыццяўляецца сумесная міратворчая дзейнасць на Балканах, у Афганістане, а таксама барацьба з міжнародным тэрарызмам. На тэрыторыі Швецыі знаходзяцца навучальныя цэнтры праграмы Партнёрства дзеля міру (Kungsang, да поўначы ад Стакгольма), дзе праводзіцца падрыхтоўка міратворчых сіл, спецыялістаў па выратавальных і гуманітарных аперацыях.

Удзел Узброеных Сіл Швецыі ў аперацыях у свеце (красавік 2008 г.)[13]
Дыяграма, якая паказвае памер ўзброеных сіл Швецыі ў 1965–2010 гг.: Жоўты = колькасць паветраных сіл, сіні = колькасць пяхотных палкоў, чырвоны = колькасць артылерыйскіх палкоў, зялёны = колькасць берагавой артылерыі і дэсантных палкоў.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 г. у артыкуле на аснове доктарскай дысертацыі, навуковец Карл Ідэн (шведск.: Karl Ydén) з універсітэта Гётэбарга даў аналіз у апісанні шведскіх узброеных сіл, што тычыўся кар'еры для рэестравых афіцэраў у першую чаргу ў мірны час, бюджэтных выдаткаў (сродкі плацельшчыкаў падаткаў), даследавання фактычных ваенных дзеянняў, характара ​​кіравання войскамі камандаваннем, арганізацыі развіцця арміі і флота, ступень эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў у войску і г.д. Гэта мела немалаважнае значэнне для прыняцця рашэнняў Урада Швецыі і заканадаўчай ініцыятывы рыксдагаа[14][15].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 10 стран, отказавшихся от воинского призыва за последние 5 лет , Военное образование (07.03.2012). (руск.) 
  2. Försvarets fyra huvuduppgifter (шведск.) 
  3. «Sverige är militärt alliansfritt. Denna säkerhetspolitiska linje, med möjlighet till neutralitet vid konflikter i vårt närområde, har tjänat oss väl.» Sveriges säkerhetspolitik (шведск.) 
  4. Nordic Battlegroup - Försvarsmakten. Mil.se (2009-01-19). Праверана 5 жніўня 2009. (англ.) 
  5. Sverige och NATO (шведск.) 
  6. Nordic defence cooperation - Försvarsmakten. Mil.se (2009-03-06). Праверана 5 жніўня 2009. (англ.) 
  7. Background to cooperation - Försvarsmakten. Mil.se (2009-03-06). Праверана 5 жніўня 2009. (англ.) 
  8. Ett användbart försvar, last paragraph (шведск.) 
  9. Försvarsreformen (шведск.) 
  10. Our task - Försvarsmakten. Mil.se (2007-09-25). Праверана 5 жніўня 2009. (англ.) 
  11. The Swedish military service system - Försvarsmakten. Mil.se (2007-09-28). Праверана 5 жніўня 2009. (англ.) 
  12. Ett användbart försvar (шведск.) 
  13. Insatser i välden — Försvarsmakten". Försvarsmakten. 2008. Läst 2008-04-23. (шведск.) 
  14. Ph.D. thesis in «War and the career system» (Вайна і сістэмы прасоўвання па службе), Dagens Nyheter by professor Mats Alvesson, researcher of military organization at Lunds University, and Karl Ydén at the University of Göteborg. (англ.) 
  15. Karriärstyrda officerare skapar inkompetent försvar (Шаблон:Sv icon). DN.se (2008-11-06). Праверана 5 жніўня 2009. (шведск.) 

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельник Олексій, Чернова Алла, «Нові виклики та загрози вимагають нових підходів до оборони: досвід Швеції», журнал «Національна безпека і оборона», № 1, 2009 г., вид. ЦЕНТР РАЗУМКОВА — С. 36-39;
  • Пашков Михайло, «Шведська модель безпеки, миролюбний, добре озброєний нейтралітет», журнал «Національна безпека і оборона», № 1, 2009 г., вид. ЦЕНТР РАЗУМКОВА — С. 40-43;
  • Мартов И. Вооруженные Силы Швеции (рус.) // Зарубежное военное обозрение. — М.: «Красная Звезда», 1999. — В. 631. — № 10. — С. 6-11. — ISSN 0134-921X (руск.) 
  • «Швеция» - Большая советская энциклопедия (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Швецыя у тэмах