Украіна

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Україна

Украіна

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: Воля, злагода, добро

геаграфічнае месцазнаходжанне
Europe location UKR.png
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: украінская
сталіца: Кіеў
прадстаўнік дзяржавы: Віктар Юшчанка
кіраўнік дзяржавы: Юлія Цімашэнка
плошча: 603 700 км²
насельніцтва: 46 710 816 2006
шчыльнасць насельніцтва: 80 жых./км²
грашовая адзінка: Украінская грыўна
часавы пояс: EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
гімн: Ще не вмерла України
ні слава, ні воля
нумарныя знакі аўтамабіляў: UA
дамен у Інтэрнеце: .ua
міжнародны тэлефонны код: +380
карта
Up-map.png

Украі́на (укр.: Україна) — краіна ва Усходняй Еўропе, мяжуе з Беларуссю на поўначы, Расіяй на ўсходзе, Венгрыяй, Польшчай і Славакіяй на захадзе, Румыніяй і Малдовай на паўднёвым захадзе. Абмываецца Чорным і Азоўскім морамі на поўдні. Беспарыўна дзяржаўнасць іcнуе з 1917 г. Незалежнасць адноўленая ў 1991 г. Сталіца — Кіеў (укр.: Київ).

Па плошчы Украіна займае 44-е месца ў свеце і першае месца — сярод краінаў, цалкам размешчаных у Еўропе (Расія, еўрапейская плошча якой значна большая, размешчаная ў Еўропе толькі часткова).

Змест

[правіць] Прыродныя ўмовы

Украіна размешчаецца ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніне, на яе тэрыторыі знаходзяцца Карпацкія (часткова) і Крымскія горы. Навышэйшы пункт Украіны — гара Гаверла (Карпаты) — 2061 м над узроўнем мора. Найвышэйшая гара Крыму — Роман-Кош (1545 м).

Найважнейшымі мінеральнымі багаццямі Украіны з'яўляюцца вугаль (Данбас), жалезныя (Крывы Рог, Крамянчуг, Запарожжа, Керчанскі п-аў) і марганцавыя (Нікапаль) руды, а таксама руды каляровых металаў (Запарожская вобл.). На паўночным усходзе і ў Перадкарпацці ёсць радовішчы нафты і газу, а таксама калійных соляў. Хімічная сыравіна прадстаўлена солямі рознага паходжання (заліў Сіваш у Азоўскім моры) і прыроднай серай (Роздал у Львоўскай вобласці). На поўдні краіны ёсць вялікія радовішчы крэйды і кааліну.

У кліматычных адносінах раўнінную тэрыторыю Ўкраіны падзяляецца на тры зоны. На поўначы, у Палессі, дзе размяшчаецца зона змяшаных лясоў, лета прахалоднае, зіма снежная і мяккая. Шырокая паласа лесастэпу, якая ляжыць у цэнтры краіны, адрозніваецца спрыяльным умерана кантынентальным кліматам з прахалоднай зімой і цёплым летам, што робіць гэты рэгіён найболей спрыяльным для пражывання людзей і вядзення гаспадаркі. Размешчаная на поўдні зона стэпу адрозніваецца найбольшай кантынентальнасцю, гарачым сухім летам і маласнежнай зімой.

Своеасаблівы клімат горных раёнаў Украіны. Паўднёвы бераг Крыму мае субтрапічны міжземнаморскі клімат з вільготнай зімой і засушлівым летам. Украінскія Карпаты адрозніваюцца ўмерана кантынентальным кліматам з вільготнай мяккай зімою і негарачым летам. Найбольшая колькасць ападкаў фіксуецца ў Карпатах (да 2000 мм у год), найменшае ў Заходнім Крыме (каля 300 мм у год).

Галоўная рака Ўкраіны — Дняпро. Перасякаючы Ўкраіну з поўначы на поўдзень, яна дзеліць краіну на дзве прыкладна роўныя часткі. Іншыя буйныя рэкі — Днестр і Паўднёвы Буг. Праз дэльту Дунаю праходзіць мяжа Украіны з Румыніяй.

На тэрыторыі Украіны знаходзіцца больш за 3 тысячы азёр, у асноўным дробных, плошчаю да 0,1 км2. Большая іх частка размешчана ў Палессі, на поўначы краіны. У Адэскай вобласці, каля Дунаю, знаходзіцца група азёр, якія сфармаваліся як затопленыя вусця прытокаў Дунаю. Найбольшае возера Ўкраіны — Сасык (Кундук) (210 м2) у Адэскай вобласці. Найглыбейшае возера краіны — Свіцязь (55 м), найбольшае з Шацкіх азёраў, што знаходзяцца у Валынскай вобласці. На Дняпры створаны велізарныя вадасховішчы (Кіеўскае і інш.).

Нягледзячы на сваю шматлікасць, рэкі Украіны пераважна малаводныя, за выняткам Дняпра, таму краіна адчувае недахоп водных рэсурсаў. Асабліва бедныя воднымі рэсурсамі паўднёвы ўсход Украіны і Крымскі паўвостраў. На горных жа рэках у Карпатах часта здараюцца паводкі.

Дзве трэці тэрыторыі Украіны пакрыты ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі. На поўначы краіны пераважаюць шэрыя лясныя ды дзярнова-падзолістыя глебы, у сухіх стэпах поўдню — каштанавыя.

На раўнінай частцы краіны выдзеляюцца тры прыродныя зоны: лясную (на поўначы), лесастэпавую (у сярэдняй частцы) і стэпавую (на поўдні).

Лясной зоне ўласцівыя мяшаныя і шыракалістыя лясы з белай піхтай, сасной, букам і дубам. У лесастэпах пераважае дуб. У стэпах найбольш пашыраныя злакавыя травы: тыпчак, кавыль, цімафееўка, пырнік. У Карпатах расце бук, дуб, елка, піхта, у Крымскіх гарах - бук, дуб, сасна, ядловец. На паўднёвым беразе Крыма шмат паркаў з рознымі відамі міжземнаморскай флоры: кедры, кіпарысы і інш.

Ва Украіне жывуць каля 28 тысяч розных відаў жывёл, у тым ліку 101 від млекакормячых, 350 відаў птушак, 21 від паўзуноў, 19 відаў земнаводных і больш за 200 відаў рыб. У лясах жывуць мядзведзі, зайцы, дзікі, лісіцы, рысі, цецярукі, арлы, ястрабы, совы. У лесастэпах сустракаюцца алені, дзікі, ваўкі, таксама грызуны. Для стэпаў найбольш характэрныя грызуны і палявыя птушкі.

Ва Украіне існуюць 16 запаведнікаў, у якіх захоўваецца прырода ўкраінскіх лясоў, стэпаў і гор. Найбольш вядомыя Асканія-Нова, Украінскі стэпавы, Крымскі.

[правіць] Гісторыя

[правіць] Даславянскі перыяд (да VIII ст.)

На ўзьбярэжжы Крыму з VIII ст. да н.э. ўзьнікаюць грэцкія калоніі, галоўныя зь якіх — Херсанес (каля Севастопаля) і Пантыкапей — паступова сталі цэнтрамі дзяржаўных утварэнняў. Гэтыя землі з I ст. да н.э. трапілі пад уплыў Рыму. На стэпавай частцы Ўкраіны пануюць качавыя плямёны: кімерыйцы (IX ст. да н.э.— VII ст. да н.э.), скіфы (VII — III стст. да н.э.), сарматы (III ст. да н.э.— III ст. н.э.).

[правіць] Перыяд Кіеўскай Русі і Візантыйскай імперыі (VIII — XIV стст.)

З IV ст. пачынаецца эпоха Вялікага Перасялення народаў. Праз украінскія стэпы праходзяць плямёны готаў, потым — гунаў, яшчэ пазней — аланаў. З VIII стагоддзя Паўночную і цэнтральную Украіну засяляюць усходнеславянскія плямёны, сярод якіх былі паляне, драўляне, севяране ды інш. Паступова на гэтых землях фармуецца гэтак званая Кіеўская Русь — першае ўсходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэнне. З 862 г. Кіеўскай Руссю кіруе варажская дынастыя Рурыкавічаў. Найбольшы росквіт Кіеўскай Русі прыпадае на X ст., калі Кіеў пазбаўляецца ад хазарскай залежнасьці, а потым і цалкам знішчае Хазарыю як дзяржаву. Зрабіўшы гэта, Кіеў, аднак, адкрыў прычарнаморскія стэпы для пранікненьня качавых плямёнаў: печанегаў, торкаў ды полаўцаў (кіпчакоў), якія прынеслі старажытнарускай дзяржаве багата клопатаў. З XII ст. Кіеўская Русь распадаецца на асобныя княствы. На тэрыторыі Ўкраіны галоўнымі княствамі былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Галіцкае ды Валынскае. У XIII ст. праз Кіеўскую Русь праходзяць орды мангола-татар. Карыстаючыся феадальнай раздробленасьцю, яны досыць лёгка падаўляюць супраціў мясцовых князёў і абкладаюць рускія гарады данінай. Антычныя гарады чарнаморскага ўзбярэжжа пасля распаду Рымскай імперыі трапляюць пад палітычны і культурны ўплыў Візантыі. Найбуйнейшым горадам тут застаецца Херсанес (у сярэднявечча вядомы як Херсон). У XII ст. у горнай частцы Крыму ўзнікла дзяржава Феадора, на базе насельнікаў якой узнікла народнасьць крымскіх грэкаў, або феадарытаў. Яе помнікамі з'яўляюцца пячорныя гарады Крыму — Чуфут-Кале, Эскі-Кермен ды інш. Стэпавы Крым з XIII ст. трапляе пад уладу татар.

[правіць] Польска-літоўскі і турэцкі перыяд (XIV ст.— канец XVIII ст.)

З XIV стагоддзя мангола-татарская дзяржава, галоўным чынам праз міжусобіцы, аслабляецца. Затое Літоўскае княства, ўзьнікшы ў XIII ст., істотна ўзмацняцца ад часоў княжаньня Гедзіміна (пачатак XIV ст.) Ён устанавіў пратэктарат над Кіеўскім княствам. У 1362 годзе літоўскі князь Альгерд разьбіў татар у бітве на Сініх Водах і прыяднаў Кіеў да Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея мела вялікае сімвалічнае значэнне, бо Літва, як і Масква, прэтэндавала на званне пераемніка Кіеўскай Русі, і на пачатку была бясспрэчным лідарам у «збіранні» рускіх земляў. З канца XIV ст. пачынаецца палітычная і культурная экспансія Польшчы. У 1387 годзе Польшча захоплівае Галіччыну. З канца XV ст. узмацняецца Вялікае Княства Маскоўскае, якое ў канцы XV — пачатку XVI стст. захапіла ў Літвы частку земляў. З XV ст. на літоўска-крымскім памежжы ўзнікае казацтва, якое аказала вырашальны ўплыў на ўтварэнне ўкраінскага этнасу. Этнічная тэрыторыя Ўкраіны, выцягнутая з захаду на ўсход, і цяпер прыкладна адпавядае былой мяжы між Літвою ды Крымскім ханствам. У 1569 годзе, карыстаючыся цяжкім становішчам Літвы, якая вяла вайну з Масквой, Польшча захоплівае Валынь, Падляшша, украінскае Палессе і Кіеўшчыну, г.зн. усе ўкраінскія землі, якія дагэтуль належалі Літве. У 1596 годзе Кіеўская мітраполія заключыла з Рымска-каталіцкаю царквою Берасцейскую царкоўную вунію, паводле якой перайшла пад уладу рымскага папы. Палітыка апалячвання ды акаталічвання прывяла да антыпольскіх паўстанняў на ўкраінскіх землях. Наймацнейшае з іх, пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, пачалося ў 1648 годзе. Пасля шэрагу паразаў гетман Хмяльніцкі быў вымушаны перайсці пад пратэктарат Масквы, што адбылося ў 1654 годзе на Пераяслаўскай Радзе. Гэтая падзея выклікала "руска-польскую вайну", у выніку якой да Маскоўскага царства адыйшлі значныя тэрыторыі, у тым ліку горад Кіеў. Крым з XV стагоддзя цалкам падпарадкоўваецца Крымскаму ханству, адной з рэштак Залатой Арды і пратэктарату Турцыі. На базе нашчадкаў мангола-татар, а таксама іншых народнасьцяў, тут утвараецца крымска-татарскі этнас, які складаў большасьць на паўвостраве аж да сталінскай дэпартацыі 1944 году. Акрамя ўласна Крыму, ханства займала тэрыторыі ўкраінскага Прычарнамор'я і Прыазоў'я, а таксама вялікую частку сённяшняга Краснадарскага краю Расіі. У XVIII ст. як Польшча, так і Крымскае ханства аслаблі і сталі ахвярамі агрэсіўных суседзяў. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 — 1795 гг.) украінскія землі Польшчы адыйшлі да Расіі, акрамя Галіччыны, якая адыйшла да Аўстрыі. У 1783 г. Расійская імперыя заваявала Крымскае ханства.

[правіць] Перыяд Расійскай і Аўстрыйскай імперыяў (канец XVIII ст.— 1917)

З канца XVIII ст. і да Першай Сусьветнай вайны ўкраінскімі землямі валодалі Расія і Аўстрыя. На ўкраінскіх землях з канца XVIII ст. пачынаецца рух украінскага адраджэння. Найбольш ён быў пашыраны на аўстрыйскіх тэрыторыях (Галіччына) — праз меншую жорсткасьць тамтэйшага рэжыму — дзе дзейнічалі Іван Франко, Міхайла Грушэўскі ды іншыя выдатныя асобы ўкраінскага адраджэння.

[правіць] Савецкі перыяд (1917 — 1991)

Першая сусьветная вайна прывяла да краху некалькіх імперыяў, у ліку якіх былі расійская й аўстрыйская і, такім чынам, дала падняволеным народам шанц на самавызначэнне. 17 сакавіка 1917 г., хутка пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі, была створаная Ўкраінская Цэнтральная Рада. 20 лістапада 1917 годзе была створаная Ўкраінская Народная Рэспубліка, а 25 студзеня 1918 г. была абвешчаная яе незалежнасьць. На аўстрыйскай тэрыторыі была створаная Заходнеўкраінская рэспубліка, якая прыядналася да УНР. У той жа час, 25 снежня 1917 г. у Харкаве бальшавікі старылі альтэрнатыўную УНР, якая ў 1919 г. была пераназваная ва Ўкраінскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Пачалася барацьба паміж гэтымі дзьвюма дзяржавамі. УССР апіралася на бальшавікоў, а УНР — спачатку на немцаў, а потым — на палякаў. У выніку Галіччына і Валынь адыйшлі да Польшчы, Закарпацце — да Чэхаславакіі, Буковіна і Бесарабія — да Румыніі, а на большай частцы Ўкраіны ўсталявалася савецкая ўлада. Крым бальшавікі ўлучылі ў склад РСФСР на правах аўтаномнай рэспублікі. У 1922 годзе ЎССР ўвайшла да складу СССР. У 1934 г. сталіца УССР была перанесеная з Харкава ў Кіеў. У 1938 годзе ў выніку падзелу Чэхаславакіі Закарпацце адыйшло да Венгрыі. У верасні 1939 г. украінскія землі, што належалі Польшчы, былі занятыя савецкай арміяй і прыяднаныя да ЎССР. У 1940 г. да УССР была далучаная Паўночная Буковіна і Паўднёвая Бесарабія. У 1941 — 1942 гг. тэрыторыя Украіны была акупаваная нямецкімі войскамі. Нацысцкія ўлады ўсталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Нямецкія нацысты знішчылі сотні тысячаў мірных жыхароў. У 1943 — 1944 гг. Украіна была вызваленая ад нацыстаў. Пасля Другой сусветнай вайны да Ўкраіны было далучанае Закарпацце. Частка Галіччыны была перададзеная Польшчы. У 1954 годзе да складу Ўкраіны быў перададзены Крым.

[правіць] Сучасны (незалежны) перыяд (з 1991 г.)

24 жніўня 1991 года Вярхоўная Рада Ўкраіны абвесціла незалежнасьць Украіны, якая была пацвержаная на ўсеўкраінскім рэферэндуме 1 снежня 1991 г. У снежні гэтага ж года было падпісанае Белавежскае пагадненне аб скасаваньні СССР і стварэнні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, да складу якой ўвайшла і Ўкраіна. Першым прэзідэнтам незалежнай Украіны стаў Леанід Краўчук. Пасля развалу СССР былыя савецкія рэспублікі, у тым ліку і Ўкраіна, трапілі ў глыбокі крызіс, які прывёў да зьбяднення насельніцтва, гіперінфляцыі, масаваму беcпрацоўю. У 1992 годзе адбыўся царкоўны раскол, калі былы мітрапаліт Украіны Філарэт абвесьціў сябе Кіеўскім патрыярхам. Ніводны з іншых праваслаўных патрыярхатаў ня вызнаў Кіеўскі патрыярхат, але яго падтрымаў украінскі ўрад, што паглыбіла раскол украінскага грамадства. У 1994 г. на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах перамогу атрымаў Леанід Кучма. Ён кіраваў краінай 10 гадоў. 28 чэрвеня 1996 года Вярхоўная Рада ўхваліла Канстытуцыю Ўкраіны. У лістападзе 2004 г. адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх перамогу атрымаў Віктар Януковіч. Але яго супернік Віктар Юшчанка ня вызнаў вынікі выбараў, заявіўшы аб іх фальсіфікацыі. Яго падтрымалі шырокія колы грамадзтва, асабліва на захадзе, а таксама ЗША і краіны Еўрасаюзу. Юшчанка пачаў кампанію грамадзянскага супраціву, вядомую як "Памаранчавая рэвалюцыя". Яе вынікам стала скасаванне вынікаў выбараў і правядзенне паўторнага галасавання, у якім перамог Юшчанка. Адначасна Вярхоўная Рада ўхваліла зьмены да Канстытуцыі, змяніўшы выбарчую сістэму і пазбавіўшы прэзідэнта шэрагу паўнамоцтваў, у тым ліку права ўтварэньня ўраду. У сакавіку 2006 г. адбыліся парламенцкія выбары, на якіх найбольшую колькасьць галасоў набрала Партыя рэгіёнаў Віктара Януковіча. Але партыі Віктара Юшчанкі («Наша Ўкраіна») ды яго паплечніцы пад час "Памаранчавай рэвалюцыі" Юліі Цімашэнка разам набралі прыкладна такую ж колькасьць галасоў. У выніку вырашальнаю стала пазіцыя больш дробных партыяў. Калі перагаворы аб стварэнні кааліцыі між «памаранчавымі» партыямі зайшлі ў глухі кут, Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза перайшла ад «памаранчавага» блоку да Партыі рэгіёнаў і разам з імі ды камуністамі стварыла Антыкрызісную кааліцыю. Прэм'ер-міністрам Украіны стаў Віктар Януковіч[1].

[правіць] Насельніцтва

Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):

Народы 2001 г. 1989 г.
Украінцы 77,8 72,7
Рускія 17,3 22,1
Беларусы 0,6 0,9
Малдаване 0,5 0,6
Крымскія татары 0,5 0,0
Балгары 0,4 0,5
Венгры 0,3 0,4
Румыны 0,3 0,3
Палякі 0,3 0,4
Яўрэі 0,2 0,9

Украінскую мову ў 2001 г. назвалі роднаю 67,5% насельніцтва, што на 2,8 працэнтных пунктаў больш, чым пад час перапісу 1989 г. Рускую мову вызначылі як родную 29,6% насельніцтва, у параўнанні з мінулым перапісам гэты паказчык зменшыўся на 3,2 пункты. Частка іншых моваў склала 2,9%, апошні паказчык вырас на 0,4 працэнтных пункты.

Украіна перажывае дэмаграфічны крызіс, выкліканы нізкай нараджальнасцю (9,55 народжаных на 1000 чалавек) і высокай смяротнасцю (15,93 памерлых на 1000 чалавек).

У перыяд 1991—2004 імігравала ва Украіну 2,2 млн. чалавек, эмігравала 2,5 млн. чалавек (у тым ліку 1,9 млн. выехала ў іншыя былыя савецкія рэспублікі).

Больш за 2/3 насельніцтва жыве ў гарадах. Буйнейшыя гарады: Кіеў, Харкаў, Днепрапятроўск, Адэса, Данецк, Львоў. Самая высокая шчыльнасць насельніцтва ў Данецкай і Днепрапятроўскай абласцях.

Месца Горад Вобласць Насельніцтва Месца Горад Вобласць Насельніцтва

Кіева-Пячэрская лаўра
Кіеў
Харкаўская плошча свабоды
Харкаў

1 Кіеў Кіеў 2 611 327 11 Луганск Луганская 463 097
2 Харкаў Харкаўская 1 470 902 12 Макееўка Данецкая 389 589
3 Днепрапятроўск Днепрапятроўская 1 065 008 13 Сімферопаль Крым 358 108
4 Адэса Адэская 1 029 049 14 Вінніца Вінніцкая 356 665
5 Данецк Данецкая 1 016 194 15 Севастопаль Севастопаль 342 451
6 Запарожжа Запарожская 815 256 16 Херсон Херсонская 328 360
7 Львоў Львоўская 732 818 17 Палтава Палтаўская 317 998
8 Крывы Рог Днепрапятроўская 668 980 18 Чарнігаў Чарнігаўская 304 994
9 Мікалаеў Мікалаеўская 514 136 19 Чаркасы Чаркаская 295,414
10 Марыупаль Данецкая 492 176 20 Сумы Сумская 293,141

Дамінуючай рэлігіяй ва Украіне з'яўляецца Хрысціянства. Большасць вернікаў належыць да Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (каля 50%) і Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата (26,1%). Да Украінскай грэка-каталіцкай царквы належаць 8%, Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы - каля 7%, да Рымска-каталіцкай царквы - 2,2%.

[правіць] Дзяржаўны лад

Украіна - парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт, выбіраецца ўсеагульным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін.

Заканадаўчая галіна ўлады прадстаўлена 450-мясцовым парламентам, Вярхоўнай Радай. Парламент фарміруе урад, Кабінет міністраў, які ўзначальваецца прэм'ер-міністрам.

Вярхоўны суд — вышэйшы орган сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. Канстытуцыйны кантроль ажыццяўляе Канстытуцыйны суд.

[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне

У адміністрацыйных адносінах тэрыторыя дзеліцца на 24 вобласці і адну аўтаномную рэспубліку, Крым. Гарады Кіеў і Севастопаль маюць адмысловы прававы статус. 24 вобласці і Крым, у сваю чаргу, дзеляцца на 490 раёнаў. Сярэдняя плошча раёна 1200 км², насельніцтва — 52 000 чалавек.

Гарады (акрамя гарадоў цэнтральнага падпарадкавання Кіева і Севастопаля) могуць быць падпарадкаваны абласным ці раённым адміністрацыям, у залежнасці ад колькасці насельніцтва і сацыяльна-эканамічнага значэння.

Усяго ва Украіне налічваецца 457 гарадоў, з якіх 176 — абласнога значэння, 279 — раённага значэння і два маюць адмысловы статус. Таксама існуюць 866 пасёлкаў гарадскога тыпу і 28 552 вёскі.

[правіць] Гаспадарка

Вядучыя галіны прамысловасці: энергетыка, металургія, машынабудаванне, харчовая.

Больш за палову тэрыторыі краіны займае ралля, шмат садоў. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі: вырошчванне збожжа, цукровых буракоў, сланечніку, на поўдні – садавіны і вінаграду.

Украіна мае шырокімя магчымасці для развіцця індустрыі адпачынку і турызму: курорты на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў, мінеральныя крыніцы Карпат і інш. Жамчужынай курортнай гаспадаркі з'яўляецца Паўднёвы бераг Крыму, дзе месцяцца вядомыя на ўвесь свет марскія і горныя курорты.

[правіць] Дачыненні з Беларуссю

17 ліпеня 1995 года прэзідэнты Беларусі і Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма адпаведна падпісалі ў Мінску дамову аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве. У траўні 1997 года ўрады падпісалі дамову аб мяжы. Аднак ўрад Беларусі яе дагэтуль не ратыфікаваў. Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ў 2005 і 2006 гады сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам ў рамках самітаў СНД[2].

Адміністрацыйны падзел Украіны Сцяг Украіны
Вобласці: Адэская | Валынская | Вінніцкая | Днепрапятроўская | Данецкая | Жытомірская | Закарпацкая | Запарожская | Івана-Франкоўская | Кіеўская | Кіраваградская | Луганская | Львоўская | Мікалаеўская | Палтаўская | Ровенская | Сумская | Тэрнопальская | Харкаўская | Херсонская | Хмяльніцкая | Чаркаская | Чарнавіцкая | Чарнігаўская 
Аўтаномная рэспубліка: Крым
Гарады са спецыяльным статусам: Кіеў | Севастопаль


На іншых мовах