Украінская Народная Рэспубліка
| Украінская Народная Рэспубліка Українська Народня Республіка Аўтаномія (1917 – 1918) Незалежная дзяржава (1918 – 1920) Урад у выгнанні (1920 – 1992) |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Сталіца | Кіеў | ||||||||
| Мова | Украінская | ||||||||
| Валюта | Карбаванец, грыўна | ||||||||
| Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||||||
| Старшыня Цэнтральнай Рады | |||||||||
| - 1917 – 1918 | Міхаіл Грушэўскі | ||||||||
| Старшыня Дырэкторыі | |||||||||
| - 1918 – 1919 | Уладзімір Вінічэнка | ||||||||
| - 1919 – 1920 | Сымон Пятлюра | ||||||||
Украінская Народная Рэспубліка (УНР) (укр.: Українська Народня Республіка) — палітычнае ўтварэнне пачатка 20 ст. на тэрыторыі сучаснай Украіны, абвешчана 7(20) лістапада 1917 ў Кіеве Украінскай цэнтральнай радай (УЦР) як украінская нацыянальная дзяржава ў складзе федэратыўнай Расіі, з 9(22) студзеня 1918 — незалежная дзяржава.
29 красавіка 1918 генерал П. Скарападскі пры падтрымцы германскіх акупацыйных войск скінуў УЦР і ліквідаваў УНР, замест якой абвешчана Украінская дзяржава (Гетманшчына). У снежні 1918 УНР адноўлена Украінскай дырэкторыяй.
У 1918-20 УНР знаходзілася ў стане процістаяння з РСФСР, Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай (УССР) і белагвардзейскім урадам генерала А. Дзянікіна, была ў саюзе з краінамі аўста-германскага ваеннага блоку і Польшчай.
У студзені-лістападзе 1919 існавала Саборная Украіна — аб'яднанне УНР і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (створана ў лістападзе 1918 ў Галіцыі).
Паводле Рыжскага мірнага дагавора амаль усе ўкраінскія этнічныя землі ўвайшлі ў склад УССР і Польшчы.
Урад УНР да 1965 існаваў у эміграцыі пад кіраўніцтвам С. Пятлюры (да 1926), потым А. Лявіцкага і С. Вятвіцкага.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
