Укрінфарм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
УкрІнфарм
Тып Дзяржаўнае прапрыемства
Заснаванне 16 сакавіка 1918
Размяшчэнне Кіеў, вул. Хмяльніцкага  (укр.), д. 8/16
Ключавыя постаці Аляксандр Харчанка  (укр.)
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Дэвіз Навіны Украіны і свету
Матчына кампанія Кабінет міністраў Украіны
Сайт www.ukrinform.ua

«УкрІнфарм» (укр.: Укрінформ) — украінскае нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1918 годзе. Мае сетку карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласцях Украіны і 11 іншых краінах (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, ЗША, Кітай, Малдова, Германія, Польшча, Расія і Францыя). Штодня распаўсюджвае праз сеціва звыш 300 навін на 5 мовах (украінская, англійская, іспанская, нямецкая і расійская). Фотаслужба агенцтва валодае зборам звыш 500 тыс. здымкаў.

Паслугі[правіць | правіць зыходнік]

Агенцтва штодня выпускае стужку па 200 фотаздымкаў. 5 дзён на тыдзень распаўсюджвае стужку па 100 тэкставых паведамленняў за суткі і 5 старонак анонсаў падзей двойчы на дзень. 6 дзён на тыдзень рассылае па падпісцы зводкі па 40 паведамленняў. Штоаўторак выпускае веснік «Панарама плюс» (20 матэрыялаў). Штосераду ажыццяўляе рассылку раскладу перадачаў 25 тэлеканалаў Украіны і Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачало дзейнасць пад назвай Украінскае тэлеграфнае агенцтва (УкТА). Пры канцы 1918 г. стала называцца Бюро ўкраінскай прэсы (БУП). З красавіка 1921 г. Радыё-тэлеграфнае агенцтва Украіны (РаТАУ). З 1990 г. УкрІнфарм. У 19962000 гг. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Украіны (ДІнАУ).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]