Уку Пача

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касмалогія інкаў. Тры свету: Ханан Пача, Кай Пача, Уку Пача.

Уку Пача (кечуа: Ukhu pacha) — у інкскай міфалогіі падземны, замагільны свет які насяляюць мёртвыя і ненароджаныя людзі і некаторыя багі. Па легендзе размяшчаецца ніжэй зямлі і пад вадой, розныя пячоры і зямныя разломы лічыліся інкамі як хады паміж Уку Пача і Кай Пача (зямны свет). Валадаром Уку Пача з'яўляецца бог смерці і дэманаў Супай.