Уладар, Нікола Макіявелі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
«УЛАДАР» або «Князь» (іт.: «Il Principe») адна з галоўных кнігаў Нікола Макіявелі, напісаная ў 1513. Ад «Уладара» пайшоў тэрмін Макіявелізм[1][2].
Змест |
[правіць] Змест і мэты кнігі
Уладар складаецца з 26 раздзелаў, прысвечаных розным бакам палітычнага жыцця. Кніга напісана ў форме парады Ларэнца ІІ Медычы, на якога ён склаў надзеі з аб’яднаннем Італіі і вызваленнем яе ад чужынцаў.[3] Гэтую кнігу Макіявелі падчас высылкі ў родавы маёнтак Сан-Кашана і пасля яе, ён адразу ж набыў дзяржаўную пасаду гістарыёграфа.
[правіць] Палітычнае вучэнне Уладара
Прадметам развагаў Уладара з’яўляецца адзінаўладнае панства. Уладар Макіявелі – то ёсць палітык, які імкнецца захаваць цалкам моц сваёй улады і выкарыстоўвае для гэтага, усялякія магчымыя сродкі, якімі ён, між тым, карыстаецца разважна і эканамічна. Макіявелі не апісвае вартасцей адзінаўладнага панства, але ён толькі даследчык методаў ды сутнасці адзінаўладдзя. Ён апісваў тое, што людзі звычайна робяць, а не тое, што павінны рабіць.[4] Нават ёсць думкі, што ў Уладары ён падвяргае тыранаў крытыцы, што ён шукае тып гаспадара, каторы усталяваў бы добры лад, суд і незалежнасць ад чужынцаў.[5]
Кніга Уладар стала падручнікам для ўсіх тых уладароў, якія імкнуцца да неабмежаванай улады. Часта мяркуюць, што з яе пачалася сучасная палітычная навука.[6][7] На сур’ёзным узроўні Князя чытаюць разам з Развагамі над першымі дзесяццю кнігамі Тыта Лівія, дзе Макіявелі прэзентуе сабе ў якасці прыхільніка абмежаванага ўраду, улады закону, пабронцам вольнасці.
Уладар Макіявелі аказаў моцны ўплыў на палітыку. Пад яго ўздзеяннем знаходзіліся многія мысляры і пісьменнікі, пачынаючы ад Леанарда да Вінчы і скончваючы сённяшнім днём. Ён быў забароненым у елізавецінскай Ангельшчыне, а кароль прускі Фрыдрых ІІ Вялікі напісаў твор “Антымакіявелі”.
[правіць] Ідэі, якія апісваюцца ўва Уладары
Макіявелі ў Уладары выдвігае шэраг важных ідэяў, якія аказалі вялізны ўплыў на палітыку. Сярод іх такія, як аддзяленне маральнасці ад палітычнага дзеяння, у выніку чаго сталі шырока вядомымі асобныя пункты макіявелізму – Machtpolitik (палітыка сілы). Такі макіявелізм стаўся падзеяй скандальным а тэрміны кшталту frodi onorevoli (годны, сапраўдны абман) ці scelleratezze gloriose (слаўнае шахрайства) набылі дурную славу.[8]
[правіць] Цыклічнасць
У ідэі аб цыклічнасці, Макіявелі усталяваў новы, невядомы ні Антычнасці, ні Сярэднявеччу закон цыклу – змена формы дзяржавы адбываецца не па жаданню ці па фантазіі людзей, але пад уплывам жыццёвых абставінаў, пад “уздзеяннем рэчаіснага ходу рэчываў але не ўяўнага”.[9]
[правіць] Рэлігія
Макіявелі раскрытыкаваў дзеянні Папаў і выдвінуў тэзу аб выкарыстанні рэлігіі ў свецкай палітыкі.[10] Гэтая акалічнасць выклікала шырокія адповяды з баку Каталіцкага Касцёла. За тое, Уладар быў унесены ў “Індэкс забароненых кнігаў” і карыстацца яго кнігай можна было толькі праз спецыяльны дазвол. У 1592 Антоніа Пасевіна напісаў супраць Макіявелі трактат. [11]
[правіць] Заклік да аб’яднання Італіі
Вельмі важнай думкай стаў заклік да абяднання Італіі. Такая ідэя ўжо існавала перад ім – яна ёсць у Дантэ які выказваў яе “Боскай камедыі”, пры жыцці Макіявелі прапаноўвалі канфедэрацыю Франчэска Гвічардзіні, Даната Джаноці і Паола Парута, ды іншыя пісменнікі і мысляры. Гэтую ідэю імкнуўся ажыццявіць на практыцы Папа Аляксандр VІ Борджыа са сваім сынам Чэзарэ Борджыа. Свой заклік Макіявелі кінуў за тры стагоддзі перад аб’яднаннем краіны. Але яна не рэчаісная ў вельмі рэчаіснага Макіявелі, бо аб’яднанне краіны тады было мала верагодным. То была толькі мара і заклік.[12] Але то быў адзіны чын выратаваць Італію і пазбавіцца ад іншаземнага панавання, якое прыносіла пакуты і разбурэнні.[13][14]
- ↑ Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. з італьянскай Зм. Коласа. – Мінск : Зміцер Колас, 2008. – 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 113
- ↑ Мельник В. А. Современный словарь по политологии. – Минск : Книжный дом, 2004. – 640 с., б. 214
- ↑ Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак’явэлі ; пер. З італььянскай Зм. Коласа. – Мінск : Зміцер Колас, 2008. – 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, бб. 114, 5-6, 107-111.
- ↑ А. С. Алексеев. Макиавелли как политический мыслитель. М., 1880, б. IV, 334,335
- ↑ Wł. Topor-Rabczуński. Machiavelli i epoka Odrodzenia. Warszawa, 1908
- ↑ История Европы / Норман Дэвис; пер.с англ. Т. Б.Менской.– М.: АСТ: АСТ Москва: ХРАНИТЕЛЬ, 2006.– 943, [1] с.: 32 л. ил. ISBN 5-17-024749-4 (ООО «Издательство АСТ»), ISBN 5-9762-0099-0 (ООО Издательство “Хранитель”) б. 381
- ↑ A. Gramsci. Note sul Machiavelli sulla politica e sullo stato moderno. Torino, 1949, p. 3
- ↑ История Европы / Норман Дэвис; пер.с англ. Т. Б.Менской.– М.: АСТ: АСТ Москва: ХРАНИТЕЛЬ, 2006.– 943, [1] с.: 32 л. ил. ISBN 5-17-024749-4 (ООО «Издательство АСТ»), ISBN 5-9762-0099-0 (ООО Издательство “Хранитель”) б. 381
- ↑ ”…piu conveniente andare dietro alla verità effettuale della cosa, che alla immaginazione di essa” (N. Machiavelli. Il Principe. Opere complete. Napoli, 1877 p. 332
- ↑ Мак’явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак’явэлі ; пер. З італььянскай Зм. Коласа. – Мінск : Зміцер Колас, 2008. – 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 47, б. 91, б. 105
- ↑ A. Possevino. Iuducium de Nua, Bodeno, Moreno, Machiavello. Roma, 1592
- ↑ G. Saittà. Il pensiero italiano nell’umanesimo e nel Rinascimento, v. III. II Rinascimento. Bologna, 1951, p. 399
- ↑ ”…questo barbaro dominio”(N. Machiavelli. Il Principe. Opere scelte, p. 118
- ↑ Мак’явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак’явэлі ; пер. З італььянскай Зм. Коласа. – Мінск : Зміцер Колас, 2008. – 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 107-111
[правіць] Бібліяграфія
- Мак’явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак’явэлі ; пер. З італььянскай Зм. Коласа. – Мінск : Зміцер Колас, 2008. – 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3
- Niccolò Machiavelli. Il Principe e opera politiche minori. Firenze, Successori Le Monnier, 1888
- A. Gramsci. Note sul Machiavelli sulla politica e sullo stato moderno. Torino, 1949
- А. С. Алексеев. Макиавелли как политический мыслитель. М., 1880