Уладзімір Іванавіч Вярнадскі
| Уладзімір Іванавіч Вярнадскі | ||||||
![]() |
||||||
| Дата нараджэння: |
28 лютага (12 сакавіка) 1863 |
|||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | ||||||
| Дата смерці: |
6 студзеня 1945 (81 год) |
|||||
| Месца смерці: | ||||||
| Краіна: | ||||||
| Навуковая сфера: |
геалогія, крышталяграфія, мінералогія, геахімія, радыёгеалогія, біялогія, біягеахімія, філасофія |
|||||
| Альма-матэр: | ||||||
| Узнагароды і прэміі |
|
|||||
Уладзімір Іванавіч Вярнадскі (руск.: Владимир Иванович Вернадский; 28 лютага (12 сакавіка) 1863 — 6 студзеня 1945, Масква) — расійскі і савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі, адзін са стваральнікаў сучаснай канцэпцыі біясферы.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў дваранскай сям'і, бацька — Іван Васілевіч (1821—1884), прафесар палітычнай эканоміі і статыстыкі, маці — Ганна Пятроўна Канстанцінавіч (1837—1898).
Вучыўся ў класічных гімназіях Харкава і Пецярбурга (1873—1881), на прыродазнаўчым аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта (1881—1885). Настаўнікамі У. Вярнадскага былі буйныя рускія навукоўцы Д. Мендзялееў, В. Дакучаеў, А. Бекетаў, І. Сечанаў і інш. Ва ўніверсітэце У. Вярнадскі пачаў працаваць у галіне прыродазнаўчых навук, праблем філасофіі і навуковага светапогляду. У 1885—1888 гадах У. Вярнадскі працаваў захавальнікам Мінералагічнага кабінета Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1886 годзе У. Вярнадскі ажаніўся. У 1888—1890 гадах у навуковай камандзіроўцы ў Італіі, Германіі і Францыі для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1890—1911 гадах У. Вярнадскі як прыват-дацэнта, а затым прафесар, выкладаў мінералогію і крышталяграфію ў Маскоўскім універсітэце, абараніў у Пецярбургскім універсітэце магістарскую (1891) і доктарскую (1897) дысертацыі. У 1906 годзе абраны правадзейным членам-ад'юнктам па мінералогіі Пецярбургскай Акадэміі навук і прызначаны загадчыкам мінералагічным аддзяленнем Геалагічнага музея Акадэміі. У 1911 годзе У. Вярнадскі вярнуўся ў Пецярбург, працаваў у Акадэміі навук і ў 1912 г. быў абраны ў ёй ардынарным акадэмікам па мінералогіі. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Маскве і Пецярбургу склалася навуковая школа У. Вярнадского ў галіне геалогіі і мінералогіі.
З 1916 г. у навуковай творчасці У. Вярнадскага пачаўся прынцыпова новы якасны этап, які цягнуўся да канца жыцця, — Вярнадскі ўзяўся за сістэматычныя даследаванні жывой прыроды ў атамным і планетарна-касмічным аспектах, а адначасова і за прыродазнаўча-гістарычнае вывучэнне чалавека і чалавецтва, іх сучаснасці і будучага. З канца 1917 года У. Вярнадскі жыў і працаваў на Украіне і на поўдні Расіі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт (27.10.1918) Украінскай Акадэміі навук, у 1920—1921 — рэктар Таўрычаскага ўніверсітэта ў Сімферопалі. У 1921 годзе вяртаецца ў Петраград, але ўжо ў 1922 годзе выязджае ва Францыю, а затым у Чэхаславакію, дзе працягвае навуковую і педагагічную дзейнасць. У 1926 годзе вяртаецца ў Ленінград, а ў 1935 годзе пераязджае ў Маскву. З 1941 года быў у эвакуацыі ў Баравым Казахскай ССР, вярнуўся ў Маскву ў 1943 годзе. Апошнія гады У. Вярнадскі працаваў над выніковай кнігай — «навуковым тастаментам нашчадкам», як называў яе сам, «кнігай жыцця» — «Химическое строение биосферы Земли и ее окружения», падбіраў матэрыял да кнігі успамінаў «Пережитое и передуманное».
Памёр у Маскве, пахаваны на Навадзявочых могілках.
Сям'я [правіць]
У 1886 годзе У. Вярнадскі ажаніўся з Наталляй Ягораўнай Старыцкай (1862—1943), разам яны пражылі болей 56 гадоў, як казаў сам Вярнадскі — «душа ў душу, думка ў думку». У сям'і было двое дзяцей — сын Георгій (1887—1973), прафесар рускай гісторыі, дачка Ніна Вярнадская-Толь (1898—1985), урач-псіхіятр. Дзеці засталіся ў эміграцыі ў ЗША.
Дзейнасць [правіць]
Грамадская дзейнасць [правіць]
Член Дзяржаўнага савета (1906, 1907—1911, 1915—1917).
Навуковая дзейнасць [правіць]
Дзейнасць Вярнадскага аказала велізарны ўплыў на развіццё навук аб Зямлі, на станаўленне і рост АН СССР, на светапогляд многіх людзей.
У 1915—1930 гадах старшыня Камісіі па вывучэнні прыродазнаўчых вытворчых сіл Расіі, быў адным са стваральнікаў плана ГОЭЛРО. Камісія ўнесла вялікі ўклад у геалагічнае вывучэнне Савецкага Саюза і стварэнне яго незалежнай мінеральна-сыравіннай базы.
Гл. таксама [правіць]
- Касмізм
- Наасфера
- Дзяржаўны геалагічны музей імя У. І. Вярнадскага
- Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У. І. Вярнадскага
- Таўрычны нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага
Літаратура [правіць]
- Аксенов Г. Вернадский. — М., 2001
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мн., 1997.
- Гумилевский Л. Вернадский. — М.: Молодая гвардия, 1988. ISBN 5-235-00225-3
Спасылкі [правіць]
- Электронны Архіў В. І. Вярнадскага (найбольш поўны збор кніг і артыкулаў)
- Профіль Уладзіміра Іванавіча Вярнадскага на афіцыйным сайце РАН
Шаблон:Руская філасофія Шаблон:Эвалюцыяніст
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Выпускнікі Першай Санкт-Пецярбургскай гімназіі
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Постаці ўкраінскай мінералогіі
- Постаці савецкай мінералогіі
- Постаці расійскай мінералогіі
- Постаці рускай філасофіі
- Постаці ўкраінскай філасофіі
- Постаці савецкай філасофіі
- Постаці філасофіі XX стагоддзя
- Рускі касмізм
- Кадэты
- Постаці савецкай геахіміі
- Постаці расійскай геахіміі
- Постаці ўкраінскай геахіміі
- Постаці расійскай хіміі
- Постаці савецкай хіміі
- Постаці ўкраінскай хіміі
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Правадзейныя члены РАН, 1917—1925
- Правадзейныя члены АН СССР
- Постаці радыёбіялогіі
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
