Уладзімір Іванавіч Журавель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзімір Журавель
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Іванавіч Журавель
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1971(1971-06-09)[1][2]
Памёр 18 лістапада 2018(2018-11-18) (47 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1989—1995 Сцяг Беларусі (1991-1995) Дынама (Мінск) 116 (15)
1996 Сцяг Ізраіля Хапаэль (Іерусалім)
1996—1997 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 51 (5)
1998—1999 Сцяг Расіі Жамчужына (Сочы) 50 (0)
2000—2002 Сцяг Расіі Крышталь (Смаленск) 77 (3)
2003 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 28 (3)
2004—2005 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 24 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1993—1997 Сцяг Беларусі Беларусь 11 (0)
Трэнерская кар’ера
2005—2009 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) трэнер
2006 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) в.а.
2010 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) трэнер
2010—2013 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
2013—2014 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
2015 Сцяг Малдовы Дачыя (Кішынёў) трэнер
2015—2016 Сцяг Беларусі Гомель
2017 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
2018 Сцяг Казахстана Шахцёр (Караганда)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Журавель (9 чэрвеня 1971, Сяміпалацінск, Казахская ССР18 лістапада 2018, Мінск) — беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ігравая[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час выступаў за мінскае «Дынама», з якім 6 разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі. У канцы 1995 года выехаў у Ізраіль на запрашэнне іерусалімскага клуба «Хапаэль», за які, аднак, выступаў менш як 4 месяцы[3]. Гуляў таксама ў расійскіх клубах. У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за «Дарыду» і жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога і завяршыў кар’еру ў 2005 годзе.

У 1993—1997 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». У другой палове сезону 2006 выконваў абавязкі галоўнага трэнера жодзінцаў.

У пачатку 2010 года новы галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Эдуард Малафееў запрасіў Жураўля ў клуб на месца свайго асістэнта. Крыху пазней, у маі 2010 года, у сувязі з хваробай Малафеева Журавель быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнерам «Шахцёра». Чатыры разы запар (2010—2013) прывёў каманду да срэбраных медалёў, але толькі ў сезоне 2013 здолеў стварыць канкурэнцыю барысаўскаму БАТЭ ў барацьбе за залатыя медалі. Горш атрымалася выступленне ў Лізе Еўропы — тройчы «Шахцёр» не здолеў прайсці другі кваліфікацыйны раўнд.

У снежні 2013 года, пасля апошняга матчу чэмпіянату, пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Шахцёра». У канцы таго ж месяца быў прызначаны новым галоўным трэнерам мінскага «Дынама»[4]. З дынамаўцамі здолеў дабіцца значных поспехаў: клуб доўгі час трымаў барацьбу з барысаўскім БАТЭ за чэмпіёнства, але ў выніку атрымаў срэбраныя ўзнагароды (якія для Жураўля сталі пятымі запар). Таксама пад кіраўніцтвам Жураўля «Дынама» ўпершыню ў гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Еўропы. Тым не менш, у снежні 2014 года Журавель пакінуў пасаду галоўнага трэнера[5].

У студзені 2015 года стаў асістэнтам новага галоўнага трэнера малдаўскай «Дачыі» Алега Кубарава, з якім некалі працаваў у жодзінскім «Тарпеда»[6]. Ужо ў сакавіку 2015 года разам з Кубаравым пакінуў «Дачыю»[7].

У снежні 2015 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гомеля»[8]. У сезоне 2016 прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Першай лізе. У снежні 2016 года было абвешчана, што Журавель падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[9]. Пачатак сезону 2017 у чэмпіянаце атрымаўся для брэстчан няўдалым, аднак каманда здолела выйграць Кубак Беларусі. Паспяхова праведзеная другая палова сезону дазволіла «Дынама» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце краіны, якое стала для клуба найлепшым з 1992 года. Тым не менш, у снежні 2017 года Журавель па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[10].

У студзені 2018 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды[11]. Пакінуў каманду ў ліпені таго ж года па пагадненні бакоў[12].

Памёр 18 лістапада 2018 года пасля працяглай хваробы[13].

Меў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]