Уладзімір Іванавіч Кузьменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Кузьменка
Дата нараджэння 23 жніўня 1952(1952-08-23) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Уладзімір Іванавіч Кузьменка (23 жніўня 1952, в. Хватаўка, Бялыніцкі раён) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2008)[1]. Дацэнт (2001). Даследуе гісторыю Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Найбольшы ўплыў на фарміраванне яго гістарычнага светапогляду аказалі Л. С. Абецэдарскі і А. Ф. Юдзянкоў. У 1988 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Участие советской интеллигенции в партизанском движении в Белоруссии (1941—1944 гг.)» (нав. кіраўнік к.г.н. Э. Ф. Языковіч). З 1975 па 1979 працаваў настаўнікам у Эсьмонской СШ Бялыніцкага раена, з 1979 па 1986 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1986 па 1989 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, пазней старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін ІГ НАН Беларусі. Ад 2007 загадчык Цэнтра гісторыі постіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2008 у дысертацыйным савеце пры ІГ НАН Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Интеллигенция Беларуси в Великой Отечественной войне (1941—1945 гг.)».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Партизанские оружейники. Под ред. Э. Ф. Языкович; АН БССР. Ин-т истории — Мн, 1990. 47 с.;
  • Советская интеллигенция в партизанском движении в Белоруссии, 1941—1944 гг. — Мн, 1991—116 с.;
  • Интеллигенция Беларуси в период немецко-фашистской оккупации (1941—1944 гг.). — Мн. : БГПУ, 2001. — 199 с.
  • Политика немецко-фашистских властей в отношении научной интеллигенции Беларуси (1941―1944 гг.) / В. И. Кузьменко, Н. В. Токарев; [научный редактор В. В. Данилович] ; Институт истории НАН Беларуси. — Мн. : Беларуская навука, 2007. — 132 с.

Зноскі

  1. Интеллигенция Беларуси в Великой Отечественной войне (1941—1945 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук : 07.00.02 / Кузьменко Владимир Иванович ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научное учреждение «Институт истории». — Мн., 2008. — 49 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. Биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск : Белорусская наука. — 2007. — С.207-208
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тт. Том 4. — Мн, 1997. — с.291