Уладзімір Іванавіч Тайнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Тайнікаў
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1959(1959-06-23) (64 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 180 см
Вага 78 кг

Уладзімір Іванавіч Та́йнікаў[1] (нар. 23 чэрвеня 1959, Худава, Крупскі раён Мінская вобласць) — беларускі вясляр-байдарачнік (дыстанцыі 500 і 1000 метраў), трэнер. Заслужаны майстар спорту СССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Худава Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Выхаванец СДЮШР ў горадзе Жодзіна[2]. Выступаў за ДСТ «Спартак» (Мінск)[2]. Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1998 года прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ, з 2002 года дырэктар вучэбна-спартыўнай базы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы чацвёрцы.
  • Чэмпіён свету (1978), сярэбраны прызёр (1979), бронзавы прызёр (1978, 1979)
  • Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]