Уладзімір Ігаравіч Ігнацік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Ігнацік)
Тэніс
Уладзімір Ігнацік
Нарадзіўся 14 ліпеня 1990(1990-07-14)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рэзідэнцыя
Рост 183 см
Вага 82 кг
Прафесійная кар’ера 2007—цяпер
Вядучая рука правая (невядомы бэкхэнд)
Прызавыя грошы $593,140
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 13-16
Тытулы 0
Найвышэйшы рэйтынг 129 (19 чэрвеня 2017)
Цяперашні рэйтынг 212 (23 ліпеня 2018)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2 квал. раўнд (2017)
Францыя 2 квал. раўнд (2008, 2014, 2017, 2018 )
Уімблдан 2 квал. раўнд (2011, 2014, 2016)
ЗША 2 квал. раўнд (2010, 2015, 2017 )
Парны разрад
Вынікі (в/п) 3-1
Тытулы 0
Найвышэйшы рэйтынг 117 (19 лістапада 2012)
Цяперашні рэйтынг 308 (30 студзеня 2017)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 6 жніўня 2018

Уладзімір Ігаравіч Ігнацік (14 ліпеня 1990, Мінск, Беларусь) — беларускі прафесійны тэнісіст. У чэрвені 2007 года стаў лідарам юніёрскага сусветнага рэйтынгу пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі 2007 сярод юніёраў і фіналу Уімблдану 2007 сярод юніёраў.

Выступае за зборную Беларусі на Кубку Дэвіса.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Уладзімір Ігнацік перамог на юнацкім адкрытым чэмпіянаце Францыі, што зрабіла яго 1-й ракеткай планеты сярод юнакоў (чэрвень 2007). У тым жа годзе Ігнацік стаў сярэбраным прызёрам Уімблданскага турніру і дайшоў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША. 2007 год ён скончыў на 864-й пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, у 2008 стаў 431-м.

У 2008 годзе Уладзімір Ігнацік выступіў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса са зборнай Швейцарыі, саступіўшы ў абодвух матчах Станісласу Ваўрынку (1:3) і Іву Алегра (0:2). У наступным матчы, супраць Грузіі, Ігнацік атрымаў дзве перамогі над Лада Чыхладзэ (3:0) і Нодарам Ітанішвілі (1:0). У маі 2009 года ён саступіў гульцу Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў складзе зборнай, якая прайграла з выніковым лікам 0:5.

У чэрвені 2009 Уладзімір Ігнацік выйграў свой першы ф’ючэрс[en] у Польшчы. Улетку ён набраў неблагую форму, дайшоўшы да фіналу яшчэ аднаго ф’ючэрсу ў Сербіі, пасля перамогшы ў польскім, турэцкім і іспанскім турнірах. Трапіўшы ў першую 300 рэйтынгу, Ігнацік паспрабаваў сябе ў чэленджэрах[en]. У лістападзе 2009 ён двойчы выходзіў у чвэрцьфіналы турніраў у Джэрсі і Іакагаме, а ў канцы месяца перамог у Токіа. Год скончыў на 192-й пазіцыі.

У 2010 годзе Ігнацік дайшоў да фіналу аднаго з ф’ючэрсаў у Вялікабрытаніі, а ў 2011 перамог у чэленджэры ў Гуанчжоу.

Зноскі

  1. а б ATP website

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]