Уладзімір Іосіфавіч Рэсін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Уладзімір Іосіфавіч Рэсін, (руск.: Владимир Иосифович Ресин, нар. 21 лютага 1936, Мінск) — выконваючы абавязкі мэра Масквы з 28 верасня 2010 г. Быў прызначаны выконваючым абавязкі мэра пасля выдалення ў адстаўку прэзідэнтам Расii Мядзведзевым былога мэра сталіцы Расіі Юрыя Лужкова.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька - Рэсін Іосіф Гілімавіч (1904-1981), і маці - Рэсіна (Шэйндліна) Роза Вольфаўна (1903-1983), - былі рэпрэсаваныя, затым амніставаныя.

Адукацыя і працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі горны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя горнай прамысловасці» ў 1958 годзе, завочную аспірантуру пры кафедры «Будаўніцтва падземных збудаванняў і шахтаў» горнага інстытута, спецыяльныя курсы павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў вышэйшага звяна дзяржаўных органаў кіравання Акадэміі народнай гаспадаркі СССР, школу менеджэраў Саюза навуковых і інжынерных таварыстваў, доктар эканамічных навук, прафесар.

Працаваў горным майстрам. З 1962 года - на розных пасадах у Галаўмасінжбудзе, у 1974-1987 - начальнік Галаўмасінжбуда. У 1987-1988 - начальнік Галаўмасінжбуда. З 1988 года - першы намеснік старшыні, з 1989 па 1990 год - старшыня Масбудкамітэта.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Абіраўся дэпутатам Кунцаўскага раённага Савета горада Масквы (1980-1982), дэпутатам Маскоўскага гарадскога Савета (1981-1990).

З 1990 года - намеснік старшыні выканкама Массавета - старшыня Масбудкамітэта.

У 1991 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка прэм'ер-міністра Урада Масквы - кіраўніка будаўніча-інвестыцыйнага комплексу.

З 1992 года - першы намеснік прэм'ера ўрада Масквы - кіраўнік комплексу перспектыўнага развіцця горада і міністр урада Масквы - кіраўнік дэпартамента будаўніцтва.

З ліпеня 1996 года - першы намеснік прэм'ера ўрада Масквы - кіраўнік Комплексу перспектыўнага развіцця.

У студзені 2000 года пасля перавыбрання мэрам Ю. Лужкова Рэсін захаваў пасаду першага намесніка прэм'ера пры фарміраванні новага маскоўскага ўрада.

З 2001 года - першы намеснік мэра Масквы ва ўрадзе Масквы, кіраўнік комплексу архітэктуры, будаўніцтва, развіцця і рэканструкцыі горада.

28 верасня 2010 г ўказам прэзідэнта РФ прызначаны часова выконваючым абавязкі мэра Масквы пасля адхілення Юрыя Лужкова ад пасады мэра ў сувязі са стратай даверу Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]