Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладамірскі
Уладзімір Іосіфавіч Малейка
Дата нараджэння 6 (18) кастрычніка 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1971(1971-01-24)[2] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Жонка Кацярына Васільеўна Малейка
Дзеці Барыс Уладзіміравіч Уладамірскі[d]
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці 19201970
Тэатр Беларускі тэатр імя Я. Купалы
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1940 Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст БССР— 1938 Народны артыст СССР— 1955
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (18 кастрычніка 1893, г. Коўна — 24 студзеня 1971) — акцёр. Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Валянцін Волкаў. Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатру Г. П. Глебава, А. П. Марыкса, У. І. Уладамірскага (справа). 1959 год

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане.

Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне.

У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску[3]. У 19211922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраграда[4].

У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча[3].

Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду[3].

Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства.

Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр шырокага творчага дыяпазона[3]. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары[3].

Ролі ў тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка[3].

Зноскі

  1. а б Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б в г д е ё Владомирский Владимир Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118. — 737 с.
  4. http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-120-letiju-narodnogo-artista-Belarusi-Vladimira-Vladomirskogo_i_741.html
  5. Некрополь (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Няфёд У. І. Народны артыст БССР У. І. Уладамірскі. — Мн., 1954
  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]