Уладзімір Ануфрыевіч Канаваленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ануфрыевіч Канаваленка
Дата нараджэння 22 красавіка 1917(1917-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1944(1944-03-22) (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1937—1944
Званне
гвардыі
Маёр
Маёр
Камандаваў 203-і гвардейскі стралковы полк
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940 Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Уладзі́мір Ану́фрыевіч Канава́ленка (22 красавіка 191722 сакавіка 1944) — удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 і Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 203-га гвардзейскага стралковага палка 70-й гвардзейскай стрелковай дывізіі 13-й арміі Центрального фронту, гвардыі маёр. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У. А. Канаваленка нарадзіўся ў вёсцы Скрэбні Віцебскага павета (сучасны Віцебскі раён Віцебскай вобласці). У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1941 годзе Сухумскае ваенна-пяхотнае вучылішча. У дзеючай арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 г. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў.

Вызначыўся ў 1943 годзе ў баях за вызваленне Чарнігаўшчыны і Палесся. Полк пад камандаваннем гвардыі маёра У. А. Канаваленкі першым фарсіраваў раку Сейм, авалодаў чыгуначнай станцыяй Бахмач (Чарнігаўская вобласць), фарсіраваў рэкі Дзясну, Дняпро і Прыпяць. 23 верасня 1943 года полк адбіў 8 контратак праціўніка, знішчыў шмат яго жывой сілы і тэхнікі.

У. А. Канаваленка быў цяжка паранены ў баі каля горада Жмерынка (Вінніцкая вобласць) і памёр ад ран 22 сакавіка 1944 г. Пахаваны ў горадзе Жмерынка ў брацкай магіле.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Ануфрыевіч Канаваленка на сайце «Героі краіны»