Уладзімір Барысавіч Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Барысавіч Баркоўскі
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1913(1913-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 2003(2003-07-21) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў разведка
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі
Герой Расійскай Федэрацыі
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Уладзімір Барысавіч Баркоўскі (аператыўны псеўданім «Дэн»; 16 кастрычніка 1913, Белгарад21 ліпеня 2003, Масква) — расійскі разведчык. Герой Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 г., пасля заканчэння школы, пераехаў у п. Краснагорск (Падмаскоўе). Працаваў слесарам на машынабудаўнічым заводзе «Стандарт-бетон» № 1 і адначасова вучыўся на рабфаку. У 1934 г. паступіў у Маскоўскі станка-інструментальны інстытут, займаўся ў Маскоўскім студэнцкім аэраклубе. Пасля заканчэння інстытута (1939) быў запрошаны на працу ў органы Дзяржаўнай бяспекі і ў 1940 г., пасля гадавой разведвальнай школы асобага прызначэння, быў накіраваны ў Лондан (Вялікабрытанія) па лініі навукова-тэхнічнай разведкі.

Афіцыйна лічыўся на пасадзе аташэ Пасольства СССР у Вялікабрытаніі. Завербаваў у Лондане шэраг каштоўных агентаў, у тым ліку і сярод англійскіх вучоных, якія распрацоўвалі атамную зброю. Менавіта ад «Дэна» прыйшла ў Маскву першая інфармацыя аб атамных распрацоўках у кастрычніку 1941 г. Інфармацыя, якую ён перадаваў, адыграла істотную ролю ў стварэнні атамнай зброі ў СССР. Акрамя таго ён датычны да крадзяжу сакрэтаў найноўшых англійскіх радыёлакатараў.

Пасля вяртання з Лондана працаваў на кіраўнічых пасадах ва Упраўленні навукова-тэхнічнай разведкі, неаднаразова знаходзіўся ў працяглых камандзіроўках у ЗША і краінах Заходняй Еўропы па справах разведкі. З 1954 г. кіраўнік амерыканскага аддзела навукова-тэхнічнай разведкі. Узначальваў рэзідэнтуры, у тым ліку ў 1956-1962 гг. у ЗША.

У 70-я гады з'яўляўся прафесарам кафедры спецдысцыплін Акадэміі знешняй разведкі, кандыдат гістарычных навук. З 1984 г. палкоўнік Баркоўскі ў адстаўцы, але працягваў да свайго скону працаваць у КДБ СССР і Службе знешняй разведкі РФ.

За заслугі ў разведвальнай працы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны, шматлікімі медалямі, а таксама нагруднымі знакамі «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі» і «За службу ў разведцы». 15 чэрвеня 1996 г. Указам прэзідэнта РФ было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі, з уручэннем медаля «Залатая Зорка» (№ 329).

Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве. У 2005 г. ў Парку Перамогі г. Белгараду і ў 2009 г. на тэрыторыі ЗАТ «Бецема» ў Краснагорску былі адкрыты бюсты. У 2010 г. ў Краснагорску на доме, дзе ён жыў, была ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дегтярев К., Колпакиди А. Внешняя разведка СССР. — М.: Яуза Эксмо, 2009. — 736 с. — (Энциклопедия спецслужб). — 4000 экз. — ISBN 978-5-699-34180-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]