Уладзімір Пятровіч Бутрамееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Бутрамееў)
Уладзімір Пятровіч Бутрамееў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 сакавіка 1953(1953-03-20) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік
Жанр лірыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзімір Пятровіч Бутрамееў (нар. 20 сакавіка 1953, в. Расна, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 сакавіка 1953 года ў в. Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1974 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 годзе пераехаў у пасёлак Альбярцін пад Слонімам. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 годзе скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 годзе залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Бутрамееў пачынаў шлях у літаратуру як празаік. Яго кнігі выходзілі ў Маскве на рускай мове. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Любить и верить» (1986), «Сдвиженье» (1990), аповесці «Где праздник, там и я, или Сказка-басня о том, как жил, по свету бродил, умер и живым остался ловкий мужик Нестерка» (зборнік «Дни этого года», 1986). У 1993 пабачыў свет зборнік прозы на беларускай мове «Задарожжа».

Вядомасць У. Бутрамееву як драматургу прынёс спектакль на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» (другая назва — «Крык на хутары», 1989). Пастаноўку п'есы здзейсніў рэжысёр Валерый Раеўскі. Канфлікт у драме Бутрамеева — паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай руйнавання, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, аднаасобнік на хутары, трымаецца спрадвечнага, традыцыйнага ўкладу жыцця. Галоўная крыніца яго дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І неадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як абсалютна натуральнае чалавечае пачуццё. Гісторыя раскулачвання Аўдзея падаецца як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт — адсюль і евангельская назва спектакля.

П'еса «Ізноў Несцерка» (1986) У. Бутрамеева — рымейк. Яна створана паводле фальклорных крыніц. Перад чытачом паўстае кемлівы і спрытны, дасціпны і знаходлівы, практычны і крыху хітраваты селянін. Да таго ж ён — сапраўдны жыццялюб, па-народнаму мудры беларус.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. ISBN 978-985-471-320-5