Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі
Дата нараджэння 5 лютага 1964(1964-02-05) ці 1964[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2021(2021-09-07)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя Беларусі
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі (5 лютага 1964, Мінск — 6 верасня 2021, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Мінску. У 1993 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1993 года — рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 года — супрацоўнік часопіса «Спадчына». З 1998 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 года — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915—1918)». З 2008 года — дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, адначасова з 2010 года — намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы». Ганаровы член Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011).

Памёр 6 верасня 2021 года[3]. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках горада Мінска.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Рымантас Мікныс  (літ.), Іаана Героўска-Калаур, Алесь Пашкевіч, Уладзімір Ляхоўскі і Алесь Смалянчук на публічнай дыскусіі «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы», 31 мая 2014 г., Мінск

Даследаваў праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ—ХХ стст., гісторыю беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі.

Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выставы «Ёсць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921—1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012).

Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012).

Аўтар больш за 100 навуковых прац (2007), у тым ліку многіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Прадвеснік Адраджэння // Адукацыя і выхаванне. 1994. № 11
  • Беларуская справа падчас польскай акупацыі 1919—1920 гг. // Спадчына. 1994. № 6
  • Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Наша вера. 1997. № 4
  • Яшчэ адзін след Беларускага замежнага архіва ў Празе (разам з А.Гесь) // Замежная архіўная беларусіка. Мн., 1998
  • Сумесная чыннасьць хрысьціянскіх сьвятароў і рэлігійных дзеячоў на ніве беларускай культуры ды дабрачыннасьці ў гады першай сусьветнае вайны (1914—1921) // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысьціянскіх цэркваў Беларусі ў XX ст. Мн., 2000
  • Нямеччына і беларускі нацыянальны рух напярэдадні й ў першыя гады другой сусветнай вайны (разам з У. Сакалоўскім) // Bialoruskie zeszyty historyczne. 2000. № 13
  • На шляху стварэньня універсітэта ў Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс 2001. № 4
  • Пачатак тварэньня беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2
  • Прафесар Мітрафан Доўнар-Запольскі і справа арганізацыі беларускай нацыянальнай адукацыі // Трэція Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Мн., 2002
  • Чэхія і беларускі вызвольны рух у першай трэці ХХ стагоддзя / У. Ляхоўскі // Bialorus w XX stuleciu w kregu kultury i polityki. Torun: Wydawnictwo Naukowe Uniwersitety Mikolaja Kopernika, 2007. S. 491—522
  • Становішча рускамоўнай адукацыі ў зоне германскай акупацыі на тэрыторыі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны (1915—1918 гг.) // Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншына: трагедыя, гераізм, памяць: матэр. міжнар. навук.-практыч. канф. (Смаргонь, 18—19 мая 2007 г.). Мінск: «Чатыры чвэрці», 2009. С. 501—535
  • Беларускі маладзёвы рух ў пачатку ХХ ст. / У. Ляхоўскі // Спадчына. 2010. № 1. С. 117—148
  • Мінскі перыяд жыцця Язэпа Драздовіча (1919—1921 гг.): у адлюстрванні новых архіўных дакументаў // Знакамтыя мінчане ХІХ-ХХ стст. Матэрыялы беларуска-польскай навук. канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. Мінск: Польскі інстытут у Мінску, 2010. С. 92—101
  • Памяці Аляксандры Гесь // Архэ. 2011. № 3. С. 463—468
  • Гарадзенскі эпізод жыцця пастара Лукаша Дзекуць-Малея / разам з А. Чарнякевічам // Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў. — Мінск—Брэст: Альтэрнатыва, 2011. С. 110—121
  • Кузьма Цярэшчанка: acta non verba / разам А. Чарнякевічам // Архэ. 2011. № 11 С. 22—63
  • Рыжскі перамоўны працэс і дзейнасць Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў / разам з В. Лебедзевай // Да 90-годдзя прыняцця Рыжскага дагавору 1921 г. Матэрыялы з гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у ХХ ст.: зборнік навуковых прац III міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, Мінск, 9—10 чэрвеня 2011. — Мінск: ТАА «Ковчег». С. 111—129
  • Рэха трагічнага стрэлу: па слядах архіва Усевалада Ігнатоўскага / У. Ляхоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. 2011. № 12. С. 3—19
  • Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921—1939 гг.) // Спадчына. 2012. № 161. С. 3—115
  • Коласаўская памежная застава i мытня ў Стоўбцах у 1921—1939 гг.: перакрыжаванне дзяржаў i людскіх лёсаў (разам з К.Нашчынцом) // Актуальныя пытанні мытнай справы: навуковыя працы кафедры мытнай справы. Вып. 2. Мінск: Выдавецкі центр БДУ, 2012. С. 145—171
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з карупцыяй у мытных органах // Актуальныя пытанні мытнай справы: навуковыя працы кафедры мытнай справы. — Вып. 2. Мінск: Выдавецкі центр БДУ, 2012. С. 201—223
  • О корректности определения величины таможенного компонента индекса развития логистики в Республике Беларусь за 2012 г. (по методике Всемирного банка)(вместе с А. Данильченко и В. Острогой) // Труды факультета международных отношений 2012: научный сборник. — Минск: Выдавецкі центр БДУ, 2012. Вып. III. С. 153—160
  • Значение геополитических и геоэкономических факторов для дальнейшего развития Таможенного союза и Единого (евразийского) экономического пространства // Таможенный союз Республики Беларусь, Республики Казахстан и Российской Федерации: современность и перспективы развития в контексте формирования Единого экономического пространства. ІІІ Международная научно-практическая конференция (Минск, 21—23 сентября 2012 г.). Сборник докладов. — Минск: Белтаможиздат, 2013. С. 83—91
  • Абуджаныя Слуцкім збройным чынам / У. Ляхоўскі // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Універсітэта Лазарскага «Бунт у імя свабоды: забыты беларускі ген?». — 8-10 сакавіка 2013 г., Варшава (Польшча). — Варшава, 2014. — С. 50―57
  • «Не палите мои здабытки огнем…» Судьба и «дело» слуцкого повстанца В. Русака на фоне политических событий первой половины ХХ ст. / В. В. Ляховский // От «Германской» к Гражданской: становление корпуса народных вожаков русской смуты. — Москва, «АИРО-XXI», 2014. — С. 246—275
  • Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёых арганізацый у 2-й палове ХІХ — І-й палове ХХ ст (да 1939 г.): манаграфія / У. В. Ляхоўскі. — Смоленск. Инбелкульт, 2015 (2-е изд., перераб. и доп.). 483с.
  • Кантрабанда ў БССР у 1920-х — 1930-х гады: сацыяльна-эканамічнае вымярэнне / У. В. Ляхоўскі, К. М. Нашчынец // ARCHE-Пачатак. 2015. № 11 (144)
  • Ураджэнцы Беласточчыны — удзельнікі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў 1917―1921 гг. / У. Ляхоўскі // Białoruskie Zeszyty Historyczne (Biełaruski histaryčny zbornik). Białystók, 2016
  • Implementation of the PPP Programmes in the Sphere of the Foreign Economic Activity in the UK / U. Liakhouski, A. Melnikava // Труды факультета международных отношений БГУ : сб. науч. ст. / Белорус. гос. ун-т ; редколл.: В. Г. Шадурский (гл.ред.) [и др.]. Минск, 2016. Вып. 7
  • Foreign trade of the Belarusian People’s Republic / U. Liakhouski, A. Charniakevich // Rocznik Centrum Studiów Białoruskich. Warsyawa, 2017. Rok 3. № 3. S. 197—214. (ISSN 2450-8144)
  • «А хто там ідзе?». Беларускі рух на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў і пачаткі ідэі незалежнасці Беларусі // № 4 (154). 2017. C. 5-112
  • «Вялікая вайна» вачыма «нашаніўца» / У. В. Ляхоўскі // АРХЭ. 2017. № 4. С. 135—142
  • Наступствы Першай сусветнай вайны (1914—1917 гг.) для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Мінскай губерні / У. В. Ляхоўскі // Труды Белорусского государственного технологического университета. 2018. Серия 6. № 2 (215). История, философия. С. 22-27
  • Першая беларуская нацыянальная педагагічная ўстанова: Гісторыя ўтварэння і чыннасць Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі ў 1916―1918 гадах / У. В. Ляхоўскі // Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю: зборнік навуковых артыкулаў. Мінск: Беларуская навука, 2018. C. 194—215
  • Інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць Рады і ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918—1925 гадах / У. Ляхоўскі, А. Чарнякевіч // Przegląd Środkowo-Wschodni. 2018. — Nr 4. Numer specjalny: szkice ofiarowane Jerzemu Turonkowi z okazji 90. rocznicy urodzin. S. 37-76
  • Беларускім сцягам мог стаць трыкалор, але вайскоўцам спадабаўся бел-чырвона-белы // Наша гісторыя. 2018. № 2. С. 42-46
  • Роля М. Доўнар-Запольскага ў наладжванні знешнегандлёвых адносін Беларусі і Украіны ў 1918 годзе / У. В. Ляхоўскі // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Рэчыцкі край. Да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага). Зборнік навуковых артыкулаў. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, Рэчыцкі райвыканкам. — Мінск: Беларуская навука, 2019. С. 76-98
  • Маісей Гутман: яўрэй, што стаяў ля вытокаў БНР і УНР / У. Ляхоўскі, В. Ямкова // Наша гісторыя, 2019, № 2, с.20-24.
  • Як выбіралі герб БССР / У. В. Ляхоўскі // Наша гісторыя. 2019. №. 1. С. 110—113
  • Палескі паход генерала Станіслава Булак-Балаховіча 1920 г.: новыя крыніцы // ARCHE. 2019. № 3. С. 19-23
  • Алейнікаў Пётр. Два месяцы ў арміі Станіслава Булак-Балаховіча / Публікацыя, заўвагі й каментары У. В. Ляхоўскага // ARCHE. 2019. № 3. С. 24-67
  • Яраслаўцаў Міхаіл. Рускія фармаванні ў Польшчы ў 1920 г.: паход на Мазыр і інтэрнаванне / Публікацыя, заўвагі й каментары У. В. Ляхоўскага // ARCHE. 2019. № 3. С. 68-83
  • Несостоявшиеся проекты. Внешнеторговая деятельность белорусской политической эмиграции в 1919—1925 гг. // Труды Белорусского государственного технологического университета. 2019. — Серия 6. — № 2 (217). История, философия. С. 41-46.

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 28 мая 2020.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  3. Памёр гісторык Уладзімер Ляхоўскі, даследчык БНР і Слуцкага збройнага чыну (бел. (тар.))

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]