Уладзімір Віталевіч Жураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзімір Жураў
Поўнае імя Уладзімір Віталевіч Жураў
Нарадзіўся 9 сакавіка 1991(1991-03-09)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2015 Беларусь Дняпро (Магілёў) 32 (-33)
2012—2013   Беларусь Полацк 34 (-57)
2013   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 1 (-2)
2016—2018 Беларусь Нёман (Гродна) 34 (-38)
2019 Беларусь Віцебск 5 (-7)
2020—2023 Беларусь Дняпро (Магілёў) 80 (-95)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2023.

Уладзімір Жураў (нар. 9 сакавіка 1991) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за магілёўскі «Дняпро», дзе гуляў пераважна за дубль.

З 2012 года быў асноўным брамнікам «Полацка» ў Першай лізе. Пасля пагаршэння фінансавага становішча полацкай каманды ў жніўні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У складзе «Нафтана» стаў трэцім брамнікам. 1 верасня 2013 года дэбютаваў у асноўным складзе навапалачан у матчы супраць брэсцкага «Дынама», правёў усе 90 хвілін. З-за памылак Журава «Нафтан» прапусціў 2 галы і саступіў 1:2. Больш у сезоне 2013 не полі не з’яўляўся.

У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дняпро». Пачынаў сезон 2014 у якасці другога брамніка (пасля Барыса Панкратава), але пасля таго як Панкратаў у ліпені 2014 года атрымаў траўму, стаў выступаць у аснове. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» выбыў у Першую лігу, дзе Жураў стаў асноўным брамнікам (чаргаваўся з Русланам Капанцовым).

У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дняпро»[3] і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў пагадненне[4]. У складзе «Нёмана» стаў другім брамнікам пасля Сяргея Курганскага. У маі 2017 года ў сувязю з траўмай Курганскага, заняў месца ў аснове, пазней стаў часцей з’яўляцца на полі. У лістападзе 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[5]. У першай палове 2018 года быў асноўным брамнікам каманды, пазней страціў месца ў складзе.

У лютым 2019 года перайшоў у «Віцебск»[6], дзе быў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі. У снежні 2019 года кантракт клуба з брамнікам быў разарваны[7].

У студзені 2020 года далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[8]. Стаў асноўным брамнікам каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[9]. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам каманды. У студзені 2022 года стала вядома, што Жураў застаецца ў «Дняпры» яшчэ на год[10].

У сезоне 2022 у Вышэйшай лізе правёў 21 гульню з 30. У студзені 2023 года, нягледзячы на выбыванне ў Першую лігу, падоўжыў кантракт з «Дняпром»[11]. Пакінуў каманду ў чэрвені 2023 года[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Дняпро Беларусь 16 -11
2010 Д1 Дняпро Беларусь 1 -4
2011 Д1 Дняпро Беларусь 2 -5
2012 Д2 Полацк Беларусь 24 -46
2013 (1) Д2 Полацк Беларусь 10 -11
2013 (2) Д1 Нафтан Беларусь 1 -2
2014 Д1 Дняпро Беларусь 11 -14
2015 Д2 Дняпро Беларусь 18 -10
2016 Д1 Нёман Беларусь 2 -0
2017 Д1 Нёман Беларусь 19 -19
2018 Д1 Нёман Беларусь 13 -19
2019 Д1 Віцебск Беларусь 5 -7
2020 Д3 Дняпро Беларусь 20 -8
2021 Д2 Дняпро Беларусь 30 -32
2022 Д1 Дняпро Беларусь 21 -48
2023 (1) Д2 Дняпро Беларусь 9 -7

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]