Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Уладзімір Букоўскі | |
| Дата нараджэння: | 30 снежня 1942 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Белебей, Башкірская АССР, СССР |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | Палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнік |
Уладзімір Канстанцінавіч Букоўскі (30 снежня 1942, Белебей, Башкірская АССР, СССР) — пісьменнік, палітычны і грамадскі дзеяч, вучоны-нейрафізіёлаг. Адзін з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР.
У агульнай складанасці ў турмах і на прымусовым лячэнні правёў 12 гадоў. У 1976 годзе савецкія ўлады абмянялі Букоўскага на лідэра чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана.
Цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. У 2007 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Расіі на выбарах 2008 года, але яго кандыдатура не была зарэгістраваная ЦВК. У 2008 годзе прымаў удзел у арганізацыі Аб'яднага дэмакратычнага руху «Салідарнасць», у 2009 годзе ўвайшоў у склад кіруючага органа руху - Бюро федэральнага палітсавета «Салідарнасці».
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Белебеі
- Грамадскія дзеячы Расіі
- Постаці расійскай палітыкі
- Праваабаронцы СССР
- Публіцысты Расіі
- Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Вялікабрытаніі
- Савецкія дысідэнты
- Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International
- Навучэнцы МДУ
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены руху «Салідарнасць»
- Лібертарыянцы
- Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала
- Зняволеныя Лефортаўскай турмы