Уладзімір Канстанцінавіч Слабін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Канстанцінавіч Слабін
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1964(1964-10-07) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар

Уладзімір Канстанцінавіч Сла́бін (нар. 7 кастрычніка 1964, Гарадок) — беларускі навуковец, спецыяліст у галіне экалагічнай адукацыі і выхавання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1986) і аспірантуру Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1990). Працаваў на кафедрах хіміі (1990—2003) і педагогікі (2004—2005) Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (2003—2004). Кандыдат педагагічных навук (2000), дысертацыя прысвечана даследаванню распрацоўкі і выкарыстання камп’ютарных праграм як сродку экалагічнай адукацыі і выхавання ў выкладанні біялогіі, хіміі і геаграфіі. Член рэдакцыйных калегій часопісаў Історія науки і техніки[1] (Украіна, 2019—2023), Journal of Baltic Science Education[2] (Літва, 2003—2023), Problems of Education in the 21st Century[3] (Літва, 2007—2023), Gamtamokslinis Ugdymas / Natural Science Education[4] (Літва, 2006—2023), Journal of Teacher Education for Sustainability[5] (Латвія, 2005—2007), Eurasian Journal of Mathematics, Science and Technology Education[6][няма ў крыніцы] (Турцыя, 2006—2012).

У 2006—2019 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Цэнтра перадавых тэхналогій у адукацыі (Center for Advanced Technology in Education)[7] і выкладчыкам кафедры хіміі, з 2019 года працуе навуковым супрацоўнікам кафедры хіміі[8][няма ў крыніцы] Арэгонскага ўніверсітэта ў Юджыне.

Аўтар Беларускага музычнага календара (2011)[9] і віртуальнай Беларусі[10][11][12] ў Second Life (2008—2021).

Зноскі

  1. ##about.editorialTeam## | History of science and technology. www.hst-journal.com. Праверана 7 верасня 2023.
  2. Editorial board (англ.). www.scientiasocialis.lt. Праверана 7 верасня 2023.
  3. Editorial board (англ.). www.scientiasocialis.lt. Праверана 7 верасня 2023.
  4. Redakcinė kolegija / Editorial board – Gamtamokslinis ugdymas(нявызн.). Праверана 7 верасня 2023.
  5. Journal of Teacher Education for Sustainability (італ.). sciendo.com. Праверана 7 верасня 2023.
  6. Home page - Eurasia Journal of Mathematics, Science and Technology Education (англ.). www.ejmste.com. Праверана 7 верасня 2023.
  7. Faculty & Staff | The Center for Advanced Technology in Education. cate.uoregon.edu. Праверана 7 верасня 2023.
  8. Кафедры хіміі. Directory Profile Архівавана 6 верасня 2023..
  9. Беларускі музычны каляндар з’явіўся ў інтэрнэце . Наша Ніва. Праверана 7 верасня 2023.
  10. Патрыятычна-настальгічная псіхадэліка: беларускі навуковец, які жыве ў ЗША, стварае «віртуальную радзіму» . Наша Ніва. Праверана 7 верасня 2023.
  11. Навуковец з ЗША намаляваў новую плошчу Незалежнасці . charter97.org. Праверана 7 верасня 2023.
  12. Максімюк, Ян. Беларусь Уладзімера Слабіна — з морам і горамі . Радыё Свабода (8 чэрвеня 2017). Праверана 7 верасня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]