Уладзімір Леанідавіч Каткоўскі
Уладзімір Леанідавіч Каткоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | блогер, грамадскі актывіст, вікіпедыст, спецыяліст у галіне інфарматыкі, журналіст |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1976 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 2007 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Сайт | br23.net |
Уладзімір Леанідавіч Каткоўскі (19 чэрвеня 1976, Мінск, Беларусь — 25 мая 2007, Прага, Чэхія) — беларускі блогер, дзеяч беларускай часткі інтэрнэту, заснавальнік беларускай Вікіпедыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў мінскай школе. У 1993 годзе з’ехаў у ЗША па праграме адукацыйнага абмену «Акт у падтрымку свабоды». Скончыў Амерыканскі універсітэт у Балгарыі (Благаеўград) па спецыяльнасці «інфарматыка». Працаваў камп’ютарным спецыялістам у Будапешце (Фонд Сораса), пасля ў Франкфурце-на-Майне. З 2002 года працаваў у беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода». 16 чэрвеня 2006 трапіў у аўтамабільную катастрофу разам са сваёй жонкай Ёнадай. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 мая 2007 года, праз амаль год пасля катастрофы. Пахаваны на могілках «Пятроўшчына» ў Мінску.
Дзейнасць у беларускім Сеціве[правіць | правіць зыходнік]
У сеціве быў вядомы пад псеўданімамі rydel23 і BR23, а таксама bielarecki, bielarecki1 i bielarecki101.
Сярод найважнейшых ягоных пачынанняў:
- рэгістрацыя беларускай Вікіпедыі, яе адміністраванне
- Мартыралог Беларусі Архівавана 7 лютага 2006.
- беларускамоўны інтэрфейс Google
- сайт беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода»
- прыватны дзённік (Гран-пры 4-га конкурсу сярод беларускіх кантэнт-праектаў, TUT.BY)[1]
Зноскі
- ↑ Навіна з сайта конкурсу Архівавана 14 мая 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік
- Сеціўны дзённік У. Каткоўскага, бел./англ.
- Некралог на смерць Уладзіміра Каткоўскага, бел.