Уладзімір Манамах

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Vladimir monomakh.jpg

Уладзімір-Васіль Усеваладавіч (10531125, Кіеў) — вялікі князь кіеўскі (11131125).

Сын кн. Усевалада Яраславіча і Марыі (паводле інш. звестак Анны), дачкі візантыйскага імп. Канстанціна IX Манамаха, ад імя якога Уладзіміру у пазнейшыя часы далі мянушку. Атрымаў добрую адукацыю, выдатна арыентаваўся ў літаратуры. Дзяцінства Уладзіміра прайшло ў Пераяслаўлі, дзе ён зведаў наезды качэўнікаў. Змяніўшы прынамсі пяць удзелаў, ваюючы ў розных месцах, ён зразумеў небяспеку княжых усобіц і палавецкіх наездаў. У 1078 г. Уладзімір удзельнічаў у бітве на Няжацінай Ніве, дзе яго бацька ў міжусобнай барацьбе дамогся Кіева, а сам ён сеў у Чарнігаве (10781094). Узяў шлюб з Гітай, англійскай прынцэсай, дачкой кар. Гаральда, дапамагаў бацьку ў барацьбе супраць полаўцаў. У 1094-1113 княжыў у Пераяслаўскім княстве, якое часта цярпела ад наездаў полаўцаў. Спрабаваў на княжых з’ездах дамовіцца пра спыненне міжусобіц («кожны ды трымае отчыну сваю») і сумесны адпор качэўнікам. Удалыя ваенныя паходы супраць полаўцаў зрабілі Уладзіміра ў вачах сучаснікаў чалавекам здольным абараніць інтарэсы Русі. У 1103, 1109, 1110, 1111 пад яго кіраўніцтвам рускія войскі даходзілі да Азоўскага мора. Пасля кіеўскага паўстання (1113) феадальныя вярхі прапанавалі Уладзіміру вялікакняжацкі сталец. У 60 гадоў стаўшы вял.кн., яшчэ энергічны Уладзімір кіраваў цвёрдай рукой, не дапушчаючы ўсобіц, з дапамогай сваіх сыноў. Пры Уладзіміру і яго сыне Мсціславе быў створаны найболей поўны збор законаў — «Прастранная Руская Праўда», — які тлумачыў пытанні ўласнасці, спадкавання, прававога становішча жанчын, абмяжоўваў правы князя ў адносінах да баярства і г.д. Разумеючы неабходнасць маральнага аўтарытэту для еднасці Русі, пры Уладзіміру быў уведзены культ св. Барыса і Глеба, падтрымлівалася летапісанне. Вялікую ролю мелі ўласныя літаратурныя творы Уладзіміра — «Павучанне» і «Ліст Уладзіміра Манамаха Алегу Святаславічу». Дзейнасць Уладзіміра дазволіла аб’яднаць вялікую частку тэрыторыі Русі і адсунуць пачатак феадальнай раздробненасці.

Літаратура [правіць]

  • Шикман А. П. Деятели отечественной истории. Биографический справочник. Москва, 1997.
  • Чепа М.-Л.А. Чому важка шапка Мономаха? / П'ять великих таємниць історичної психології. - К., 2005. - С. 30-65. ISBN 966-8356-50-0.