Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч
| Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
27 студзеня 1938 (63 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: |
юрыст (спецыяліст у вобласці царкоўнага права), гісторык, візанцініст, палеограф |
| Месца працы: |
Пецярбургскі ўніверсітэт, Публічная бібліятэка ў Ленінградзе, бібліятэка Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (ДАГМК), |
| Навуковая ступень: |
ардынарны прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта 1905, магістр царкоўнага права 1905, ганаровы доктар права Афінскага нацыянальнага ўніверсітэта 1912, Доктар царкоўнага права 1914 |
| Навуковае званне: |
Член-карэспандэнт Страсбургскай (1914), Баварскай (1927) і Прускай (1929) акадэмій навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук 1924 |
| Альма-матэр: |
юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1897, Гейдэльбергскі ўніверсітэт, Лейпцыгскі ўніверсітэт, Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта |
| Вядомыя вучні: | |
| Вядомы як: |
Напачатку XX стагоддзя ім былі выяўлены часткі трох лістоў Сінайскага кодэкса. |
Уладзімір Мікалаевіч БЕНЯШЭВІЧ (9(21).8.1874, мяст. Друя Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобл. — 27.1.1938, НКВД), гісторык (візанцініст, гісторык царкоўнага права, палеограф), публіцыст.
У 1897 скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта; у 1897—1900 слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Берлінскім, Гейдэльбергскім універсітэтах. З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 прафесар Пецярбургскага ўн-та. Рэдактар перыёдыкаў «Памятники древнерусского канонического права» (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), «Обзор трудов по славяноведению, 1908—1913» (1909—1918). Апошняе выданне можна лічыць бібліяграфіяй па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, літаратуры Беларусі. У гады савецкай улады прафесар Ленінградскага ўніверсітэта і галоўны бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай бібліятэкі. У 1925 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР; з'яўляўся членам-карэспандэнтам Берлінскай, Мюнхенскай, Страсбургскай акадэмій навук, ганаровы член Афінскага таварыства візанціназнаўства. Першы раз асуджаны па абвінавачанні ў шпіянажы і контррэвалюцыйнай дзейнасці 14.6.1929 на 3 гады турмы. Другі раз — 8.8.1931 на 5 гадоў лагераў. Дзякуючы хадайніцтву А. Эйнштэйна, Ф. Нансена і У. Бонч-Бруевіча вызвалены ў 1933. 27.11.1937 зноў арыштаваны і расстраляны разам з двума сынамі і братам. Рэабілітаваны ў 1958.
- Гранстрем Е.Э. В.Н.Бенешевич (к 100-летию со дня рождения) // Византийский временник. 1973. Т. 35
- ЭГБ, т. 2.
Крыніца[правіць]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
| Гэта пачатак артыкула пра юрыста. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Друі
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Юрысты Расійскай імперыі
- Постаці расійскай гістарыяграфіі
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Візанціністы
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі СПбДУ
- Гісторыкі права
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Пачаткі артыкулаў пра юрыстаў